Андрэй Рудаміна-Дусяцкі (каля 1595 — ) — каталіцкі рэлігійны дзеяч, місіянер у Кітаі.
Прадстаўнік шляхецкага роду Рудамінаў-Дусяцкіх герба «Трубы», сын Яна.
Навучаўся ў Віленскай акадэміі, Лёвенскім універсітэце (Бельгія), Рымскім езуіцкім калегіуме. З 1618 года езуіт.
У 1625 годзе як місіянер выехаў у партугальскія калоніі Гоа, Макаа, потым у Кітай. Аўтар рэлігійных твораў на кітайскай мове.
Крыніцы
Літаратура
Андрэй Катэгорыя:Нарадзіліся ў XVI стагоддзі Катэгорыя:Місіянеры Катэгорыя:Езуіты Катэгорыя:Постаці вялікалітоўскага каталіцтва