Салаку́ча — рака ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Прыпяць.
Даўжыня ракі 20 км. Плошча вадазбору 159 км². Пачынаецца каля пасёлка Міхалкі, працякае праз старычнае возера Заліў і ўпадае ў Прыпяць прыкладна за 2,7 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Ніжні Млынок. Вадазбор у межах Мазырскага Палесся. У басейне Салакучы возера Старык.
Каля ракі вёскі Міцькі, Проўцюкі, Верхні Млынок, Ніжні Млынок. Каля вёскі Міцькі на рацэ сажалка.
Літаратура — С. 431.
Катэгорыя:Рэкі Мазырскага раёна Катэгорыя:Прытокі Прыпяці