Аскар Карлавіч Кедраў-Зіхман (31.12.1885, Рыга — 12.2.1964, Масква) — савецкі вучоны ў галіне аграхіміі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1934). Доктар хімічных навук (1936). Прафесар (1923). Акадэмік УАСГНІЛ (1935). Акадэмік АН БССР (1931), АСГН БССР (1957—1961). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1940). Удзельнік Грамадзянскай вайны.
Біяграфія А. К. Кедраў-Зіхман нарадзіўся ў горадзе Рыга. У 1913 годзе скончыў Кіеўскі ўніверсітэт. У 1921—1930 гадах загадчык кафедры ў Горацкім земляробчым інстытуце. У 1930—1941 гадах прафесар Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1940—1941 і 1945—1946 гадах акадэмік-сакратар Аддзялення прыродазнаўчых і сельскагаспадарчых навук АН БССР. У 1941—1961 гадах А. К. Кедраў-Зіхман кіраваў лабараторыяй вапнавання глеб Усесаюзнага НДІ ўгнаенняў і аграглебазнаўства.
Навуковая дзейнасць
Асноўныя працы па вапнаванні кіслых глеб, уплыву вапны на біялагічныя якасці насення. Доўгі час быў рэдактарам часопіса «Химизация социалистического земледелия», членам рэдкалегіі часопісаў «Удобрение и урожай» и «Почвоведение».
Узнагароды Ордэн Леніна (1954) 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» (1940) медалі.
Літаратура
Лившиц В. М. Родоначальник белорусской агрохимии // Белорусская сельскохозяйственная академия. Памятники и памятные места. — Мн.: Ураджай, 1990. — С. 62—65.
Спасылкі Академик КЕДРОВ-ЗИХМАН Оскар Карлович // Сайт НАН Беларусі Аскар Карлавіч Кедраў-Зіхман у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Хотылева Л. В., Богдевич И. М., Лапа В. В. Оскар Карлович Кедро-Зихман (К 130-летию со дня рождения // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. № 1. 2016. (Серыя аграрных навук)
Катэгорыя:Аграхімікі СССР Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі