Гры́чына. Сустракаецца таксама варыянт Гры́тчына, н. (, ) — аграгарадок (да 20.12.2006 — вёскаИнформация о создании агрогородков в Республике Беларусь) у Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Фаніпальскага сельсавета.
Знаходзіцца за 18 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад Дзяржынска, за 25 км ад Мінска, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Фаніпаль.
Гісторыя У 1924—1954 гадах у БССР цэнтр Грычынскага сельсавета.
З 1991 года ў незалежнай Беларусі. У 1997 годзе 450 жыхароў, 130 двароў.
Адукацыя і культура У аграгарадку дзейнічаюць класы баяна і фартэпіяна ДУА «Фаніпальская дзіцячая школа мастацтваў»Детские школы искусств и музыкальные школы Дзержинского района // Афіцыйны сайт Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта .
Насельніцтва
Гістарычныя і памятныя мясціны Брацкія магілы савецкіх ваеннапалонных. Курганны могільнік X—XI стст. (за 1,7 км ад аграгарадка).
Вядомыя асобы Іван Іванавіч Калеснік (1932 — 1979) — пісьменнік. Філон і Елізар Ермаковічы — беларускія дойліды першай паловы XVII ст.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Решение Дзержинского районного совета депутатов 19 сентября 2014 г. № 19 «Об установлении границ некоторых сельских населённых пунктов Дзержинского района»
Катэгорыя:Фаніпальскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Дзяржынскага раёна