Асаве́ц. Сустракаецца таксама варыянт Во́сава, н. (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Грозаўскага сельсавета.
Гісторыя У канцы 1920-х гадоў Асавец уваходзіў у калгас «Камінтэрн», працавала кузня. Да 5 мая 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Труханавіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978)., да 27 снежня 1962 года — у склад Грэскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009)., да 16 студзеня 1969 года — у склад Грозаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 студзеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 9 (1239)., да 28 мая 2013 года — у склад Камсамольскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .
Насельніцтва 1926 год — 10 двароў, 40 жыхароў 1997 год — 24 двары, 49 жыхароў
Памятныя мясціны Брацкая магіла партызан — месца, дзе пахаваны 40 партызан, якія загінулі ў 1943 і 1944 гадах. У 1968 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Грозаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна