Філі́павічы. Сустракаецца таксама варыянт Пілі́павічы (, ) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Семежаўскага сельсавета.

Гісторыя У XIX стагоддзі была ўласнасцю Магільніцкіх. У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Кіявіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У чэрвені 1941 года гітлераўцамі загубленыя 2 жыхары.

Насельніцтва 1909 год — 55 двароў, 349 жыхароў 1917 год — 72 двары, 463 жыхары 1941 год — 119 двароў, 326 жыхароў 1997 год — 61 двор, 93 жыхары

Вядомыя асобы Антон Сяргеевіч Рудніцкі (нар. 1943) — беларускі радыёфізік.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Семежаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна