Еўрарэгіён «Белавежская пушча» — еўрарэгіён на мяжы Польшчы і Беларусі, які быў створаны ў 2002 годзе ў мэтах садзейнічання трансгранічнаму супрацоўніцтву ў гэтым рэгіёне. Мэтай супрацоўніцтва ў рамках еўрарэгіёна ў Белавежскай пушчы з'яўляецца правядзенне сумесных мерапрыемстваў, у прыватнасці: ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў збліжэнне народаў абедзвюх краін захаванне ўнікальнага ў Еўрапейскім маштабе прыроднага комплексу Белавежская пушча, які ў значнай ступені ўплывае на клімат кантынента павышэнне ўзроўню жыцця жыхароў еўрарэгіёна праз прыцягненне інвестыцый і рэалізацыі трансгранічных эканамічных праграм супрацоўніцтва і абмен у сацыяльных групах, навуковых, прафесійных, культурных, спартыўных і моладзевых колах стварэнне моста паміж краінамі ў мэтах садзейнічання эканамічнаму супрацоўніцтву развіццё ў прыгранічных раёнах, у тым ліку пашырэнне трансгранічнай інфраструктуры супрацоўніцтва ў галіне папярэджання і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў і надзвычайных сітуацый стварэнне сучаснай, маналітнай сістэмы ўтылізацыі бытавых і прамысловых адходаў
Спасылкі Еўрарэгіён Белавежская Пушча | Wrota Podlasia
Белавежская пушча