Пя́трас Вайціеку́нас (; нар. 26 сакавіка 1953, Людзвінавас, Марыямпальскі раён) — літоўскі палітык і дыпламат; фізік па адукацыі; міністр замежных спраў Літвы з 12 ліпеня 2006 года да 9 снежня 2008 года.

Біяграфія У 1976 годзе скончыў факультэт фізікі Вільнюскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1976—1990 гадах працаваў навуковым супрацоўнікам Інстытута фізікі Акадэміі навук Літоўскай ССР. У 1983 годзе ў Інстытуце фізікі абараніў дысертацыю на сушуканне навуковай ступені кандыдата прыродазнаўчых навук (пазней, у адпаведнасці з дзеючай у Літве наменклатурай навуковых ступеняў, ступень кандыдата навук была прыраўнавана да ступені доктара).

У 1990—1992 гадах быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Літоўскай Рэспублікі. У 1992—1993 гадах — кансультант Старшыні Сейма Літоўскай Рэспублікі. У 1993—1998 гадах — старэйшы памочнік прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі Альгірдаса Бразаўскаса па пытаннях знешняй палітыкі.

У 1994 годзе стажыраваўся ў Каледжы стратэгічных даследаванняў і эканомікі абароны Еўрапейскага цэнтра па вывучэнні пытанняў бяспекі імя Джорджа Маршала (Германія).

У 1998 годзе стаў кіраўніком аддзелам краін Цэнтральнай Еўропы Дэпартамента палітыкі ў Міністэрстве замежных спраў, затым працаваў саветнікам міністра замежных спраў Літвы (1998—1999).

left|thumb|Міністры замежных спраў з Кандалізай Райс. Пятрас Вайціекунас трэці злева

У 1999—2004 гадах займаў пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Літоўскай Рэспублікі ў Латвійскай Рэспубліцы. У 2004 годзе быў саветнікам прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі Раландаса Паксаса па пытаннях знешняй палітыкі, пазней паслом па асобых даручэннях у Дэпартаменце аналізу і планавання знешняй палітыкі Міністэрства замежных спраў (2004—2005).

У 2005—2006 гадах — пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. З 12 ліпеня 2006 года да 9 снежня 2008 г. — міністр замежных спраў Літвы. У 2008-2009 гадах — саветнік Старшыні Сейма Літвы Арунаса Валінскаса.

Са студзеня 2010 года па снежань 2014 — пасол Літоўскай Рэспублікі ва Украіне.

Валодае англійскай, латышскай, рускай мовамі.

Жанаты, трое дзяцей.

Спасылкі

Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Міністры замежных спраў Літвы Катэгорыя:Паслы Літвы ў Беларусі Катэгорыя:Паслы Літвы ва Украіне Катэгорыя:Нарадзіліся ў Марыямпальскім самакіраванні