Анджэ́ла Пало́мба (; нар. , , Італія) — італьянскі футбаліст, паўабаронца. Выступаў за нацыянальную зборную Італіі (2006—2011). На клубным узроўні вядомы па выступам за «Сампдорыю», дзе доўгічас быў капітанам.

Кар’ера Раннія гады Моладзевыя гады правёў у «Фіярэнціне», за якую дэбютаваў 10 лютага 2002 года супраць клуба «Венецыя». Аднак клуб у хуткім часе вылецеў з элітнага дывізіёна і збанкруціўся.

«Сампдорыя» Ён пераехаў у «Сампдорыю», клуб Серыі B, на правах свабоднага агента ў 2002 годзе падчас летняга трансфернага акна. У першы сезон клуб здолеў прабрацца ў эліту, а Анджэла зарэкамендаваў сябе як неад'емная частка каманды.

21 студзеня 2012 года Анджэла быў перададзены «Інтэрнацыянале» ў паўгадавую арэнду з правам наступнага набыцця іграка. Аднак, правёў за міланскі клуб толькі тры матчы і улетку 2012 года вярнуўся ў «Сампдорыю».

У ліпені 2017 года абвясціў аб завяршэнні гульнявой кар’еры і стаў увайшоў у трэнерскі штаб «Сампдорыі»Экс-хавбек сборной Италии Паломбо завершил игровую карьеру и стал тренером. championat.com..

Зборная 16 жніўня 2006 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай, выйшаўшы на замену ў матчы супраць зборнай Харватыі. Першым міжнародным турнірам, на які Анджэла паехаў у складзе асноўнай каманды «скуадры адзуры», стаў Кубак канфедэрацый 2009 года ў ПАР.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Італіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Італіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Сампдорыя Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Фіярэнціна Катэгорыя:Ігракі ФК Фана Катэгорыя:Ігракі ФК Урбанія Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Італіі Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2004 года