Мхе́рына 1. Сустракаецца таксама варыянт Амхе́рына 2 (, ) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Халопеніцкага сельсавета.

Да 26 жніўня 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Слабадскога сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11..

Гісторыя Упершыню ўзгадваецца ў першай палове XVII стагоддзя як сяло Мхерына (Амхерына) у складзе Халопеніцкай воласці Аршанскага павета Віцебскага ваяводства. У 1642 годзе ўладанне Ераніма Альбрэхта Друцкага-Сакалінскага. З 1649 года ў шасцігадовым закладзе ў Самуіла Лыскоўскага. Частка Мхерына ў далейшым заставалася ў складзе маёнтка Халопенічы. У 1703 годзе сяло Мхерын і маёнтак, уладанне Халопеніцкага дамініканскага касцёла. У 1755 годзе частку Мхерына, якой валодалі князі Друцкія-Сакалінскія, набыў Марцін Храптовіч.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1795 годзе частка сяла была ўласнасцю касцёла, частка — прыватнай уласнасцю. Пасля паўстання 1830 —1831 гадоў маёнтак быў канфіскаваны ў Халопеніцкага дамініканскага кляштара і перададзены ў дзяржаўную ўласнасць. У 1868 годзе пабудавана драўляная Ільінская царква. У другой палове XIX — пачатку XX стагоддзя сяло ў Халопеніцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1885 годзе сяло, быў царкоўны прыход, штогод 20 ліпеня праводзіўся кірмаш. У 1890 годзе заснавана льнотрапальнае прадпрыемства, на якім у 1895 годзе працавала 25 чалавек. У 1897 годзе дзейнічала карчма, працавала царкоўна-прыходская школа (з 1898 года).

З 20 жніўня 1924 года ў складзе Халопеніцкага сельсавета Халопеніцкага раёна Барысаўскай акругі, з 9 чэрвеня 1927 года Мінскай акругі. Паводле перапісу 1926 года 40 двароў, 206 жыхароў. Дзейнічала пачатковая школа, якая была адкрыта на базе царкоўна-прыходскай. У 1925 годзе тут навучалася 68 дзяцей з вёсак Мхерына, Мхерына 2, Галькі, Капачоўка. У гады калектывізацыі вяскоўцы арганізаваліся ў калгас імя Будзённага, які ў студзені 1932 года налічваў 21 гаспадарку. З 8 ліпеня 1931 года ў Крупскім, з 12 лютага 1935 года зноў у Халопеніцкім раёнах. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну з 1 ліпеня 1941 года да 28 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах загінулі 19 жыхароў вёскі. З 1950 года ў Траянаўскім, з 1954 года ў Слабодскім сельсаветах. З 26 жніўня 1959 года ў Халопеніцкім сельсавеце. З 20 студзеня 1960 года ў Крупскім раёне, у складзе саўгаса (з 1992 года — калгас) «Халопенічы».

У 1998 годзе ў Халопеніцкім пасялковым савеце (з 30 снежня 2009 года Халопеніцкі сельсавет). Працаваў магазін. З 2003 года ў складзе СВК «Халопенічы».

Насельніцтва

1703 год — 26 дымоў. 1885 год — 12 двароў, 80 жыхароў. 1795 год — 20 двароў, 156 жыхароў. 1897 год — 27 двароў, 107 жыхароў. 1917 год — 27 двароў, 159 жыхароў. 1960 год — 156 жыхароў. 1998 год — 34 гаспадаркі, 75 жыхароў.

Спасылкі

Катэгорыя:Халопеніцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Крупскага раёна