Кало́дніца (, ) — аграгарадок у Крупскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Геаграфія Аграгарадок знаходзіцца за 36 км у напрамку на поўнач ад горада Крупкі, за 157 км ад Мінска, за 37 км ад чыгуначнай станцыі Бобр, на ўсход ад возера Сялява каля ракі Ракітаўка.

Гісторыя Упершыню згадваецца ў летапісе ў 1562 годзе як уладанне князя Друцкага-Азярэцкага, які перадаў яе ва ўласнасць пасынкам князя Рыгора СенскагаГісторыя Калодніцы.

Да 14 верасня 1972 года вёска ўваходзіла ў склад Вялікахальнявіцкага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 31 (1369). 9 красавіка 2013 года цэнтр Акцябрскага сельсавета перанесены ў КалодніцуРешение Крупского районного Совета депутатов от 9 апреля 2013 г. № 143 О переносе административного центра Октябрьского сельсовета в агрогородок Колодница, 31 снежня 2013 года — вернуты ў вёску ПрошыкаРешение Крупского районного Совета депутатов от 31 декабря 2013 г. № 164 О признании утратившим силу решения Крупского районного Совета депутатов от 9 апреля 2013 г. № 143.

Насельніцтва 1997 год — 376 жыхароў, 109 двароў.

Гістарычныя мясціны

Рэшкі драўлянай царквы (архітэктар П. Г. КамбураўБарановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 с. 139; канец XIX ст.) Крупский район // Государственное предприятие «БелПСХАГИ» Каля аграгарадка знаходзіцца курганны могільнік.

Вядомыя асобы Дзмітрый Філімонавіч Прышчэпаў (1896—1940) — беларускі дзяржаўны і грамадскі дзеяч.

Крыніцы

Літаратура

Ліст карты N-35-59. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1984 год.

Спасылкі Фатаграфіі царквы на сайце Radzima.org

Спасылкі

Катэгорыя:Акцябрскі сельсавет (Крупскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Крупскага раёна