Асаве́ц (, ) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хацюхоўскага сельсавета.

Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядома з канца XIX стагоддзя. З 1858 года ўласнасць Франца Пятровіча Каржанеўскага, уваходзіла ў Халопеніцкую воласць Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1897 годзе 10 двароў, 58 жыхароў.

З 1924 года ў Хацюхоўскім сельсавеце Халопеніцкага, з 1931 года Крупскага, з 1935 года Халопеніцкага, з 20 студзеня 1960 года Крупскага раёнаў Мінскай вобласці. У 1930 годзе створаны калгас «Пралетарская перамога». На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 7 жыхароў. З 1950 года вёска ў складзе калгаса «Бальшавік», з 1959 года — калгаса «Чырвоны Кастрычнік», з 1963 года — калгаса «Праўда». На 1 студзеня 1998 года 20 гаспадарак, 37 жыхароў. Размешчана малочнатаварная фермаПамяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага раёна (Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.; БелЭн, 1999. — 640 с. іл. ISBN 985-11-0143-5..

Спасылкі

Катэгорыя:Хацюхоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Крупскага раёна