Жардзя́жжа. Сустракаецца таксама варыянт Зардзя́жжа (, ) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акалоўскага сельсавета.

Знаходзіцца ў паўночнай частцы Лагойскага раёна. Праз вёску праходзіць рэспубліканская аўтадарога Мінск — Віцебск , якая звязвае Жардзяжжа з вёскай Забор'е і аграгарадком Замасточча. Мясцовыя дарогі звязваюць Жардзяжжа з вёскамі Пячное і Востраў. Аўтамабільная дарога ад Жардзяжжа вядзе да мемарыяльнага комплекса «Дальва».

У кіламетры на поўнач ад Жардзяжжа працякае рэчка Падвейна.

Гістарычная звестка У канцы XVIII ст. веска і фальварак Жардзяжжа належалі да ўласнасці шляхціцаў Валовічаў. Паводле рэвізіі 1811 г., вёска мела 49 душ мужчынскага полу, з'яўлялася уласнасцю прадвадзіцеля дваранства Барысаўскага павета Іосіфа Валовіча.

У склад Лагойскага раёна вёска ўвайшла з 25 снежня 1962 г.

Спасылкі

Жардзяжжа на сайце Плещеницы.by

Катэгорыя:Акалоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лагойскага раёна