Неро́н Кла́ўдзій Цэ́зар А́ўгуст Герма́нік (), імя пры нараджэнні — Луцый Даміцый Агенабарб (), з 50 па 54 год — Нерон Клаўдзій Цэзар Друз Германік (), найбольш вядомы пад іменем Нерон, (Светоній. Нерон, 9.) — старажытнарымскі імператар з 13 кастрычніка 54 года, апошні з дынастыі Юліяў-Клаўдзіяў.

Таксама прынцэпс Сената, трыбун (), Бацька айчыны (), Вялікі пантыфік () (з 55 года), пяцікратны консул (55, 57, 58, 60 і 68 гадоў).

Поўны тытул на момант смерці:

Imperator Nero Claudius Caesar Augustus Germanicus, Pontifex Maximus, Tribuniciae potestatis XIV, Imperator XIII, Consul V, Pater Patriae (Нерон Клаўдзій Цэзар Аўгуст Германік, Вялікі пантыфік, надзелены ўладай трыбуна 14 раз, уладай імператара 13 раз, пяцікратны консул, Бацька айчыны).

Падчас яго праўлення ён засяродзіў вялікую частку сваёй увагі на дыпламатыі і гандлі, паспрабаваў павялічыць ролю Рыма як культурнай сталіцы імперыі шляхам стварэння і прасоўвання розных тэатраў і спартыўных спаборніцтваў. Валадаранне Нерона адзначана дыпламатычнымі і ваеннымі поспехамі ў барацьбе з Парфянскай імперыяй, прыгнечаннем паўстання брытанцаў (60-61) і паляпшэннем адносін з Грэцыяй.

Валадаранне Нерона звычайна асацыіруецца з тыраніяй і экстравагантнасцюKragelund, Patrick, "Nero's Luxuria, en Tácito y en Octavia, The Classical Quarterly, 2000, p. 494—515. Ён запомніўся серыяй сістэматычных забойстваў, у тым ліку яго ўласнай маціТацыт. Аналы, XIV, 8. і яе 4 братоў, і асабліва шырока распаўсюджаным перакананнем, што ў той час, як гарэў Рым, ён музіцыраваў на сваёй лірыХутчэй за ўсё гэты факт з'яўляецца легендай. Современный словарь-справочник: Античный мир. Cост. М. И. Умнов. М.: Олимп, АСТ, 2000, а таксама як бязлітасны ганіцель хрысціян. Гэтыя ўяўленні заснаваны галоўным чынам на працах гісторыкаў Тацыта, Светонія і Дыяна Касія. Мала якая са старажытных крыніц, якія захаваліся да нашых часоў, апісвае яго станоўча, хоць ёсць некаторыя, якія гавораць аб яго велізарнай папулярнасці сярод рымскага народа, асабліва на УсходзеTácito, Historias I.4, I.5, I.13, II.8Suetonio, La vida de los doce césares, Vida de Nerón 57, Vida de Otón 7Vida de Vitellio 11Filóstrato, Vida de Apolonio de Tiana 5.41Dión Crisóstomo, Discurso XXI, De la Belleza.

Праўдападобнасць дакументаў, якія пералічваюць тыранічныя акты Нерона, з’яўляецца сёння спрэчнай. Аддзяліць факты ад выдумкі ў дачыненні да класічных твораў можа быць складаным і нават немагчымым.

Паходжанне thumb|left|Бюст маладога Нерона

Луцый Даміцый Агенабарб па нараджэнню належаў да старажытнага плебейскага роду Даміцыяў. Калі верыць Светонію, продкі будучага імператара вылучаліся крутым норавам і праяўлялі ў крайняй ступені як годнасці, так і заганы, ўласцівыя рымскаму выхаванню.

Род Даміцыяў падзяляўся на два сямействы — Кальвінаў і Агенабарбаў. Мянушка другога (лат. «Рудабароды») узыходзіць да легенды пра сустрэчу Луцыя Даміцыя з двума юнакамі, якія загадалі паведаміць у Рым пра нейкую важную перамогу. У доказ сваёй боскасці, яны кранулі валасоў Даміцыя, і валасы з чорных імгненна сталі рудымі — гэта прыкмета назаўжды засталася ў яго нашчадкаў.

Яго продкі былі ганараваны сямі консульствамі, трыумфам, дзвумя цэнзарствамі, і нарэшце, прылічаны да патрыцыяў. Пра прапрапрадзеда Нерона Гнея Даміцыі Агенабарба захаваліся словы Ліцынія Краса:

Прадзед яго спрабаваў прыцягнуць да суда Юлія Цэзара, вінавацячы таго ў злоўжываннях супраць звычаяў і «боскіх законаў». Дзед Нерона, Луцый Даміцый Агенабарб, выдатны военачальнік часоў Аўгуста, ганараваны трыумфамДыян Касій. Рымская гісторыя, 10a, 1—3., консул 16 да н.э., у тым жа годзе атрымаў патрыцыянскі статус паводле закона Сенія. Яго сын, Гней Даміцый, консул 32 года, у 28 годзе, па загаду Тыберыя, ажаніўся з унучкай Аўгуста, Юліі Агрыпіне.

Праз дзевяць гадоў 15 снежня 37 года ў АнцыіSuetonio, La vida de los doce césares, Vida de Nerón 1Suetonio, La vida de los doce césares, Vida de Nerón 6, непадалёк ад Рыма, у пары нарадзіўся першынец — Луцый Даміцый. Бацька яго, паводле сведчання Светонія, «у адказ на віншаванні сяброў выклікнуў, што ад яго і Агрыпіны нішто не можа нарадзіцца, акрамя жаху і гора для чалавецтва».

Дзяцінства thumb|left|200px|Агрыпіна Малодшая, бюст у Кёльнскім музеі

Луцый Даміцый нарадзіўся трохі пазней, чым праз паўгода пасля смерці Тыберыя. Рымскім імператарам быў абвешчаны Калігула, родны брат маці Луцыя, Юліі Агрыпіны, больш вядомай як Агрыпіна Малодшая. Вялікую частку часу Агрыпіна праводзіла пры двары Калігулы, бо імператар быў вельмі блізкі са сваімі сёстрамі, асабліва са старэйшай, Юліяй Друзілай. Прычына такіх адносін Калігулы да сясцёр крылася ў тых зносінах, якія паміж імі існавалі. Амаль усе старажытныя гісторыкі практычна аднагалосна заяўляюць, што Калігула аддаваўся распусце са сваімі сёстрамі, а таксама не пярэчыў іх бязладным сувязям з іншымі мужчынамі. Балі на Палацінскім узгорку, удзельніцамі якіх абавязкова былі сёстры, часта заканчваліся распуснымі оргіямі.

Замужжа Агрыпіны не з’яўлялася перашкодай для таго жыцця, якое яна вяла. Тым часам малалетні Нерон са сваім бацькам, які быў, хутчэй за ўсё, амаль на 30 гадоў старэйшы за Агрыпіну, жыў на віле паміж Анцыем (суч. Анцыё, Італія) і Рымам. У 38 годзе памерла любімая сястра Калігулы Юлія Друзіла.

У 39 годзе абедзвюх сясцёр і іх палюбоўніка Лепіда абвінавацілі ў змове з мэтай звяржэння імператара і захопу ўлады на карысць Лепіда. Таксама Калігула абвінаваціў іх усіх у распусце і пралюбадзействе.

Удзел Агрыпіны ў гэтай змове ясна даваў зразумець, што яна разглядае Луцыя Даміцыя як цалкам легітымнага ў будучыні імператара. Яна была адной з ключавых фігур змовы, і, у выпадку поспеху, прэтэндавала на месца жонкі новага прынцэпса. У такім выпадку Луцый Даміцый станавіўся адзіным спадчыннікам, бо сваіх дзяцей у Лепіда не было.

Пасля кароткага судовага працэсу Марк Эмілій Лепід быў прысуджаны да смерці і пакараны. Сёстры былі высланы на Панцінскія астравы, якія знаходзяцца ў Тырэнскім моры. Калігула прысвоіў і прадаў усю іх маёмасць. Было забаронена аказваць ім любую дапамогу. Каб пракарміць сябе, Агрыпіна і Юлія Лівіла вымушаны былі ныраць за губкамі на марское дно ў наваколлях астравоў, а потым прадаваць сабранае.

Гней Даміцый Агенабарб разам з сынам, нягледзячы на выкрытую змову, у якой удзельнічала яго жонка, працягваў знаходзіцца ў Рыме ці на сваіх загарадных вілах. Аднак у 40 годзе ён памёр ад вадзянкі ў ПіргіСветоній. Нерон, 5. (суч. камуна Санта-Марынела пасёлак Санта Севера, Італія). Уся яго маёмасць адышла да Калігулы. Маленькага Нерона аддалі на выхаванне цётцы, Даміцыі Лепідзе Малодшай.

Праз год, 24 студзеня 41 года, Калігула быў забіты паўстаўшымі прэтарыянцамі. Да ўлады прыйшоў яго дзядзька Клаўдзій, які доўгі час лічыўся разумова непаўнацэнным. Новы імператар вярнуў з высылкі сваіх пляменніц — Агрыпіну і Юлію Лівілу. Аднак уся маёмасць Агрыпіны была канфіскавана, муж сканаў і вяртацца ёй было няма куды. Тады Клаўдзій арганізуе шлюб Агрыпіны з Гаем Салюсціем Пасіенам Крыспам. Для гэтага шлюбу Гаю Салюсцію прыйшлося развесціся яшчэ з адной цёткай Нерона — Даміцыяй Лепідай Старэйшай, на якой да гэтага ён быў жанаты.

Гай Салюсцій — уладны і паважаны ў Рыме чалавек, двойчы станавіўся консулам. Разам з Агрыпінай і Неронам яны жылі ў Рыме. І хоць спачатку Агрыпіна цалкам самаўхілілася ад палітыкі, Месаліна — жонка Клаўдзія — ужо тады бачыла ў ёй сур'ёзную суперніцу, а ў Нероне — суперніка яе ўласнаму сыну — Брытаніку. Месаліна падсылае ў дом Пасіена Крыспа наёмных забойцаў, якія павінны былі задушыць хлопчыка падчас сну. Аднак, па легендзе, забойцы рэціраваліся ў жаху, убачыўшы, што сон Нерона ля яго падушкі ахоўвае змяя. Месаліна і пасля працягвала спробы загубіць Агрыпіну і Нерона, аднак Клаўдзій чамусьці ў гэтым выпадку не падтрымліваў памкненні сваёй жонкі.

У 47 годзе Гай Салюсцій памёр. Па Рыму тут жа папоўз слых, што Агрыпіна атруціла свайго мужа, каб завалодаць яго багаццем. Пасля смерці Крыспа адзінымі спадчыннікамі яго велізарнай маёмасці аказаліся Нерон і Агрыпіна. Агрыпіна была вельмі папулярная ў народзе. Пасля смерці Салюсція вакол яе склаўся круг з людзей, незадаволеных Месалінай. Сярод іх адным з самых уплывовых быў вольнаадпушчанік Марк Антоній Палас, скарбнік імперыі, які стаў палюбоўнікам Агрыпіны.

У 48 годзе Месаліна падрыхтавала змову і паспрабавала адхіліць Клаўдзія ад улады на карысць свайго палюбоўніка, Гая Сілія. Гэты план перавароту быў падрыхтаваны ёю з-за боязі таго, што Клаўдзій перадасць уладу не яе сыну, Брытаніку, а Нерону. Аднак спроба перавароту была падушана, а Месаліна і Сілій пакараны смерцю.

Пасля смерці Месаліны Палас прапанаваў кандыдатуру Агрыпіны Клаўдзію ў якасці новай жонкі. Таксама яе кандыдатуру падтрымаў яшчэ адзін уплывовы вольнаадпушчанік, які выкрыў Месаліну і аддаў загад аб яе арышце — Тыберый Клаўдзій Нарцыс. Пасля пакарання смерцю Месаліны ён асцерагаўся месці Брытаніка, стань ён імператарам. Калі ж жонкай Клаўдзія станавілася Агрыпіна, то было ясна, што наступным імператарам, хутчэй за ўсё, будзе Нерон.

Спачатку Клаўдзій вагаўся. Аднак довады Паласа, галоўным чынам пра ўмацаванне дынастыі, а таксама запал, напор і прыгажосць Агрыпіны зрабілі сваю справу. На той момант Агрыпіне толькі споўнілася 33 года. Пліній Старэйшы піша, што яна была «прыгожай і паважанай жанчынай, аднак бязлітаснай, амбіцыйнай, дэспатычнай і ўладнай». Таксама ён гаворыць пра тое, што ў яе былі ваўчыныя іклы, якія з’яўляюцца знакам поспеху.

Імператар пагадзіўся са словамі: «Згаджаюся, бо гэта мая дачка, выгадаваная мною, народжаная і ўзгадаваная на маіх каленах…». 1 студзеня 49 года Клаўдзій і Агрыпіна ажаніліся.

Спадчыннік thumb|right|Манета з выявай Клаўдзія, і яго спадчынніка — Нерона, каля 50 г. thumb|Агрыпіна і Нерон (каля 54-59 г. н.э.).

Яшчэ не быўшы жонкай імператара, Агрыпіна разладзіла змовіны дачкі Клаўдзія, Клаўдзіі Актавіі, з Луцыем Юніем Сіланам Таркватам, сваім далёкім сваяком. Разам з цэнзарам Луцыем Вттэліем яны абвінавацілі Сілана ў пралюбадзействе са сваёй сястрой, Юніяй Кальвінай, на якой быў жанаты адзін з сыноў Вітэлія — Луцый.

Сілан быў вымушаны скончыць жыццё самагубствам, Кальвіна атрымала развод і была адпраўлена ў выгнанне. Такім чынам Клаўдзія Актавія станавілася свабоднай для Нерона. Пазней, у 54 годзе, Агрыпіна загадала забіць старэйшага брата Сілана — Марка, каб агарадзіць Нерона ад помсты Сіланаў.

У 50 годзе Агрыпіна ўгаварыла Клаўдзія ўсынавіць Нерона, што і было зроблена. Луцый Даміцый Агенабарб стаў звацца Нерон Клаўдзій Цэзар Друз Германік. Клаўдзій афіцыйна прызнаў у ім свайго спадчынніка, а таксама заручыў яго са сваёй дачкой, Клаўдзіяй Актавіяй. Тады ж Агрыпіна вярнула з высылкі стоіка Сенеку, каб той стаў настаўнікам маладога спадчынніка. Сярод філосафаў-настаўнікаў радзей згадваецца Аляксандр з Эг.

У той час асноўная дзейнасць Агрыпіны была накіравана на ўмацаванне пазіцый свайго сына як спадчынніка. Яна дамагалася гэтага, галоўным чынам, расстаноўкай верных ёй людзей на дзяржаўныя пасты. Пры яе поўным уплыве на імператара гэта было нескладана. Так, на ключавы пост прэфекта прэтарыянскай гвардыі быў прызначаны Секст Афраній Бур — гал, які быў яшчэ не так даўно звычайным выхавальнікам Нерона.

Агрыпіна пазбаўляе ўсіх правоў на ўладу Брытаніка, выдаляе яго са двара. У 51 годзе яна загадала пакараць смерцю настаўніка Брытаніка, Сасебія, абуранага яе паводзінамі, усынаўленнем Нерона і ізаляцыяй Брытаніка. 9 чэрвеня 53 года Нерон жаніўся на Клаўдзіі. Аднак імператар пачынае расчароўвацца ў шлюбе з Агрыпінай. Ён ізноў прыбліжае да сябе Брытаніка і пачынае рыхтаваць яго да ўлады, усё халадней адносячыся да Нерона і Агрыпіны. Бачачы гэта, Агрыпіна зразумела, што адзіная магчымасць для Нерона атрымаць уладу — зрабіць гэта як мага хутчэй. 13 кастрычніка 54 года Клаўдзій памёр, з'еўшы талерку паднесеных Агрыпінай грыбоў. Зрэшты, некаторыя антычныя гісторыкі лічылі, што Клаўдзій памёр натуральнай смерцю.

Першыя гады кіравання

Нерон і Агрыпіна thumb|200px|Залаты аўрэус з выявай Нерона і Агрыпіны — 54 год.