Га́йна (, ) — аграгарадок у Лагойскім раёне Мінскай вобласці. У складзе Гайненскага сельсавета (раней яго цэнтр). Насельніцтва 551 чал. (2010). Знаходзіцца за 10 км ад Лагойска, за 40 км ад Мінска, за 45 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы.
Этымалогія Найбольш імаверным з'яўляецца паходжанне тапоніма «Гайна» ад беларускага слова гай, менш імаверна супастаўленне з дзеясловам гаіць — абараняць. Беларуская форма Гайна перайшла ў літоўскую мову як Айна (пры такой асіміляцыі звычайна знікае пачатковае «г») С. 66., што дае падставы некаторым даследчыкам прыпісваць тапоніму літоўскае паходжанне (ад ainis — унук або ainija — патомства).
Гісторыя Вялікае Княства Літоўскае Упершыню Гайна згадваецца гісторыкам XV ст. Янам Длугашам сярод уладанняў вялікіх князёў. Ад пачатку паселішча ўваходзіла ў склад Лагожскага княстваВячаслаў Насевіч. Гайна // С. 451..
У 1514 годзе мясцовы касцёл наведаў вялікі князь Жыгімонт I Стары ў сувязі са святкаваннем перамогі над маскоўскімі захопнікамі ў Бітве пад Оршай. У 1522 годзе адкрылася манастырская школаLVIA, f. 8, ap. 1, b. 155, l. 324. З 1560 года мястэчка, цэнтр Гайненскага староства. З 1565/66 гг. у Менскім павеце Менскага ваяводства.
У 1789 годзе на месцы струхнела драўлянага ўзвялі мураваны касцёл.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе апынулася ў складзе Расійскай імперыі; у Докшыцкім, з 1796 Барысаўскім паветах.
У 1863 годзе адкрылася народнае вучылішча. У 1867 годзе пасля здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі касцёл на праваслаўную царквуВячаслаў Насевіч. У складзе Расійская імперыі // . У 1891 годзе пачалі працаваць мукамольнае і крупяное прадпрыемствы.
Найноўшы час З 20 жніўня 1924 года цэнтр аднайменнага сельсавета Лагойскага раёна. У 2010-я цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лагаза.
Насельніцтва XVIII стагоддзе: 1795 — 450 чал., 61 двор. XIX стагоддзе: 1897 — 818 чал., 131 двор. XX стагоддзе: 1909 — 889 чал., 116 двароў; 1970 — 915 чал., 256 двароў; 1992 — 792 чал., 214 двароў; 1996 — 710 чал. — С. 439.; 1999 — 673 чал.; 2000 — 653 чал. XXI стагоддзе: 2010 — 551 чал.
Інфраструктура У Гайне працуюць сярэдняя школа, дзіцячы садок, бальніца, бібліятэка, дом культуры.
Славутасці
Месца колішняга касцёла Свята-Міхайлаўская царква
Страчаная спадчына
Капліца Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Гайна
Вядомыя асобы Зарыян Якаўлевіч Даленга-Хадакоўскі (1784–1825) — археолаг і этнограф. Іосіф Робертавіч Варановіч (нар. 1928) — беларускі вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Леанід Мікалаевіч Пунтус — Герой Сацыялістычнай Працы, заслужаны аграном БССР (1962). Ігнат Іосіфавіч Шыдлоўскі (1793—1846) — беларускі і польскі паэт, перакладчык, выдавец, фалькларыст.
Літаратура
Hajna // S. 9—10.
Спасылкі
м. Гайна на Radzima.org
Катэгорыя:Гайненскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лагойскага раёна
Катэгорыя:Мястэчкі Менскага ваяводства