Юры́лава (, ) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Задор’еўскага сельсавета.
Геаграфія Месціцца за 63 кіламетры на паўночны захад ад Лагойска, за 102 кіламетры ад Мінска, за 28 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Княгінін (лінія Полацк — Маладзечна).
Гісторыя У 1897 годзе адносілася да Мільчанскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні, у пачатку XX стагоддзя — да Ізбішчанскай сельскай грамады. Акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі (люты — снежань 1918 года), затым Польшчы (жнівень 1919 — ліпень 1920 года). З 20 жніўня 1924 года населены пункт знаходзіўся ў Ізбішчанскім сельсавеце Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі, з 9 чэрвеня 1927 да 26 ліпеня 1930 года — у складзе Мінскай акругі, з 20 лютага 1938 года — у Мінскай вобласці. У 1931 годзе створаны калгас «Чырвоны пагранічнік». Вёска акупіравана гітлераўцамі ў перыяд з пачатку ліпеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года. У гады Вялікай Айчыннай вайны на фронце загінулі 4 вяскоўцы. Знаходзіцца ў Лагойскім раёне з 25 снежня 1962 года. Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Ізбішчанскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 .
Насельніцтва 1800 год — 10 двароў, 72 жыхары 1897 год — 32 двары, 194 жыхары 1909 год — 28 двароў, 155 жыхароў 1917 год — 28 двароў, 179 жыхароў 1926 год — 30 двароў, 163 жыхары 1941 год — 44 двары, 174 жыхары 1969 год — 41 двор, 164 жыхары 2003 год — 17 двароў, 23 жыхары 2010 год — 13 гаспадарак, 18 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Задор’еўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лагойскага раёна