Шва́бы (, ), да 2007 годаРешение Логойского районного Совета депутатов от 11.12.2007 N 58 «О переименовании сельского населенного пункта деревня Чирвоная Швабовка Чирвоношвабовского сельсовета в сельский населенный пункт деревня Швабы Чирвоношвабовского сельского сельсовета» Чырво́ная Шва́баўка (, ) — вёска ў Беларусі, у Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Швабскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы Лагойскага раёна, за 24 км ад Лагойска, за 65 км ад Мінска, за 35 км ад чыгуначнай станцыі Барысаў.

Насельніцтва 2003 год — 368 жыхароў, 158 двароў.

Інфраструктура Ёсць лясніцтва, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка, царква Святой Жываначальнай Тройцы, што адносіцца да Барысаўскай дыяцэзіі.

Помнікі гісторыі і культуры Брацкая магіла савецкіх воінаў. Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.

Вядомыя жыхары Мікола Захаранка (нар. у 1949) ― беларускі пісьменнік.

Літаратура  — С. 316.

Спасылкі Пра вёску Швабы // Лагойск. Віртуальны музей

Катэгорыя:Швабскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лагойскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі