Крамяне́ц. Сустракаецца таксама варыянт Крамя́нец, Краме́нец (, ) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Янушкавіцкага сельсавета.

Да 14 красавіка 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Калачоўскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5..

Славутасці Камень-следавік перыяду бронзавага веку, 0,6 км на поўнач ад в. Крамянец — .

Святы камень ля в. Крамянец ахоўваецца дзяржавай як адметны помнік прыроды з 1987 г. Ля каменя ўстаноўлены ахоўны знак, а ў вёсцы — указальнік, у якім напрамку ісці да каменя.

У 2016 г. традыцыі шанавання Святога каменя в. Крамянец быў надазены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Яна была ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь ().

Зноскі

Спасылкі

Валун «кратаць» в Кременце

Катэгорыя:Янушкавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лагойскага раёна