Яку́бавічы Гаравы́я. Сустракаецца таксама варыянт Гаравы́я Яку́бавічы (, ) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Янушкавіцкага сельсавета.

Геаграфія Месціцца за 20 кіламетраў на паўночны захад ад Лагойска, за 69 кіламетраў ад Мінска, за 61 кіламетр ад чыгуначнай станцыі Смалявічы (лінія Мінск — Орша).

Гісторыя Згадваецца ў 1654 годзе ў каралеўскім фундушы для касцёлу ў Гайне як вёска Якубавічы (інакш — Сліжын) у Менскім ваяводстве ВКЛLVIA, f. 8, ap. 1, b. 155, l. 324. У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Гайна-Слабодскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. Акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі (люты — снежань 1918 года), затым Польшчы (жнівень 1919 — ліпень 1920 года). З 20 жніўня 1924 да 26 ліпеня 1930 года населены пункт знаходзіўся ў Янушкавіцкім сельсавеце Лагойскага раёна Мінскай акругі, з 20 лютага 1938 года — у Мінскай вобласці. Вёска акупіравана гітлераўцамі ў перыяд з пачатку ліпеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года. У гады Вялікай Айчыннай вайны на фронце загінулі 9 вяскоўцаў, яшчэ адзін — у партызанскай барацьбе. 4 жыхары вывезены гітлераўцамі ў Германію.

Насельніцтва 1921 год — 29 двароў, 218 жыхароў 1941 год — 22 двары, 111 жыхароў 1969 год — 29 двароў, 90 жыхароў 2003 год — 13 двароў, 20 жыхароў 2010 год — 9 гаспадарак, 20 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Янушкавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лагойскага раёна