Падга́й (, ) — пасёлак у Любанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Рачэнскага сельсавета.
За 15 км да паўднёвага захаду ад Любані, за 26 км ад чыгуначнай станцыі Урэчча на лініі Асіповічы — Баранавічы, за 173 км ад Мінска.
У 1960 годзе пасёлак у калгасе імя Суворава. У 2009 годзе ў складзе СВК «Рачэнь».
Насельніцтва 1960 год — 119 жыхароў 1997 год — 40 гаспадарак, 80 жыхароў 2009 год — 24 гаспадаркі, 40 жыхароў 2011 год — 21 гаспадарка, 31 жыхар
Спасылкі
Катэгорыя:Рачэнскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Любанскага раёна