Гаа́га () — горад на захадзе Нідэрландаў, ля берага Паўночнага мора, рэзідэнцыя нідэрландскага ўрада і парламента, сталіца правінцыі Паўднёвая Галандыя і месцазнаходжанне нідэрландскай каралевы Беатрыкс. У Гааге размешчаныя буйныя міжнародныя прававыя органы: Міжнародны суд ААН і Міжнародны крымінальны суд.

Гаага на моры У тэрыторыю Гаагі ўваходзяць два важныя пляжы: Кейкдэйн (), на захадзе горада, і Схевенінген (), папулярны ўва ўсёй краіне, на поўначы. У колішняй рыбацкай вёсачцы Схевенінген таксама знаходзіцца порт.

Транспарт У Гаазе ёсць два чыгуначныя вакзалы: «Цэнтральны» (), канцавая станцыя для цягнікоў з Утрэхта і з усходу і поўначы Нідэрландаў, і «Галандскай ч.д.» (), дзе спыняюцца цягнікі на лініі Лейдэн-Ротэрдам і міжнародныя цягнікі ў Антвэрпэн, Брусэль і Парыж.

Гарадскі грамадскі транспарт уяўляе шчыльную сетку трамвайных і аўтобусных маршрутаў аператара «Гаагскага трамвайнага грамадства» (). У 2004 годзе быў адчынены трамвайны тунэль даўжынёй каля 2 кіламетраў пад цэнтрам горада з дзвюма падземнымі станцыямі.

Гаага з'яўляецца вузлом аўтамабільных дарог. Ёсць аўтастрады ў Амстэрдам (А4 і А44), Ротэрдам (А13) і Утрэхт — Германія (А12).

Аэрапорта ў Гаазе няма (аэрапорт Ротэрдама знаходзіцца кіламетраў за 15 ад Гаагі, амстэрдамскі аэрапорт Схіпхол () — за 40).

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Хендрык ван дэ Сандэ Бакхёйзен (1795—1860) — нідэрландскі мастак. Абрахам ван Беерэн (1620—1690) — мастак. Адольф Карнеліс ван Бруген — нідэрландскі малаколаг, батанік.

Гл. таксама Новая царква Панарама Месдаха

Спасылкі афіцыйны сайт гаагскай муніцыпальнай адміністрацыі

Катэгорыя:Абшчыны правінцыі Паўднёвая Галандыя Катэгорыя:Гарады Нідэрландаў