Пятро́ўшчына (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадоцкага сельсавета. Знаходзіцца за 25 км на паўднёвы ўсход ад Маладзечна, 53 км ад Мінска.
Гісторыя За 1,5 км на паўночны хахад ад вёскі размешчана гарадзішча, якое адносіцца да культуры штрыхаванай керамікі. Гэты археалагічны помнік сведчыць аб засяленні тутэйшых мясцін людзьмі яшчэ ў старажытнасці.
У канцы XVIII ст. вёска Вілейскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі. У 1800 годзе 56 жыхароў, сярод іх 6 — ваколічная шляхта. Вёска належала памешчыку Валынскаму. У 1866 г. 59 рэвізскіх душ, маёнтак памешчыка Алендзіна. У вёсцы размяшчалася праваслаўная царква. У 1870 годзе — цэнтр сельскай грамады, у якую ўваходзіла 20 навакольных вёсак. У 1897 годзе вёска (22 двары, 119 жыхароў) і аднайменны маёнтак, уласнасць памешчыцы Карпінскай (2 двары, 19 жыхароў), у Гарадоцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні.
З лютага да снежня 1918 года тэрыторыя акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Затым занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года пад уладай Польшчы.
З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета (з 1927 года Маладзечанскага павета), гміны ГарадокWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6..
З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 да 8 чэрвеня 1963 года цэнтр Пятроўшчынскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 8 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023). Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі, якія ў красавіку 1942 года спалілі 30 двароў і загубілі 27 жыхароў. 13 землякоў загінулі на фронце.
Пасля вайны вёска адбудавана. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Быў створаны калгас «За ўладу Саветаў». У 1964 годзе ў цэнтры вёскі на ўшанаванне памяці землякоў, што загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, пастаўлены помнік — скульптура воіна з аўтаматам.
Насельніцтва
1800 год — 56 жыхароў, 11 двароў. 1866 год — 73 жыхары, 10 двароўhttp://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_VIII/220 1880 год — 97 жыхароў, 10 двароў. 1904 год — 154 жыхары. 1921 год — 150 жыхароў, 25 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 80.. 1931 год — 166 жыхароў, 30 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 27. 1941 год — 212 жыхароў, 31 двор. 1999 год — 329 жыхароў. 2010 год — 262 жыхары, 99 гаспадарак.
Інфраструктура У 2011 годзе ў вёсцы размешчаны магазін, школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гарадоцкі сельсавет (Маладзечанскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна