Пі́сараўшчына (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Мясоцкага сельсавета. Знаходзіцца за 14 км на паўднёвы ўсход ад Маладзечна, 74 км ад Мінска, на р. Пісараўка (прыток Ушы).
Гісторыя Засценак Пісараўшчына вядомы ў канцы XVIII ст. у Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі. У 1800 годзе 4 двары, 28 жыхароў, уласнасць памешчыка К. Агінскага. У 2-й пал. XIX ст. вёска ў складзе маёнтка Мясата, у Маладзечанскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1861 годзе ў вёсцы 32 рэвізскія сялянскія душы, уласнасць памешчыка Тампінскага, у 1870 годзе ў Мясоцкай сельскай грамадзе. У пач. XX ст. вёска, 98 дзесяцін зямлі.
З лютага да снежня 1918 года тэрыторыя акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Затым занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года пад уладай Польшчы.
З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны КраснаеWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.. З 1927 года ў Маладзечанскім павеце.
З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года ў Мясоцкім сельсавеце Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці. З канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года ў Мінскай абласцях.
Насельніцтва 1866 год — 73 жыхары, 8 двароўhttp://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_VIII/225. 1897 год — 97 жыхароў, 14 двароў. 1909 год — 93 жыхары. 1921 год — 122 жыхары, 19 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.. 1931 год — 130 жыхароў, 24 дварыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 28. 1999 год — 80 жыхароў. 2002 год — 59 жыхароў, 28 гаспадарак. 2010 год — 40 жыхароў, 22 гаспадаркі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мясоцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна