Дзякшня́ны. Сустракаецца таксама варыянт Дзікшня́ны, Дзекшня́ны (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Радашковіцкага сельсавета.

Знаходзіцца за 36 км на паўднёвы ўсход ад Маладзечна, 42 км ад Мінска, 6 км ад чыг. ст. Аляхновічы на лініі Мінск—Маладзечна, на р. Чарняўка (прыток Рыбчанкі).

Назва Ёсць літоўскае прозвішча DekšnysLietuvių pavardžių žodynas. A-K. Vilnius, 1985. C. 481..

Гісторыя У 2-й пал. XVI ст. маёнтак, уласнасць князёў Вішнявецкіх, у Менскім павеце ВКЛ. У 1595 годзе князь Міхайла Вішнявецкі разам з братам Юрыем прадаў маёнтак князю Фёдару Друцкаму-Горскаму. У склад маёнтка ўваходзілі 8 вёсак. Меліся пякарня, лазня, бровар з саладоўняй, стаў з млыном, 2 сажалкі. У 1-й пал. XVII ст. мястэчка. У 1646 г. 8 двароў, 4 валокі зямлі. Побач размяшчаўся фальварак (10 двароў). У 1784 годзе ўласнасць Глушынскага.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. З канца XVIII ст. у Вілейскім павеце Мінскай, з 1842 г. Віленскай губерняў. У 1861 годзе ў склад маёнтка ўваходзілі 5 вёсак. У 1873 годзе маёнтак належаў Валадзьковічу. Меўся вадзяны млын. У пач. XX ст. маёнтак у Радашковіцкай воласці Вілейскага павета. У 1904 годзе ўласнасць Валадзьковіча, які меў тут 1616 дзесяцін зямлі.

З лютага да снежня 1918 года вёска акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Затым занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года пад уладай Польшчы (Віленская акруга ГУУЗ).

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Радашковіцкай гміне Вілейскага павета, з 1925 года Віленскага ваяводства.

З 1939 г. ў БССР, знаходзілася ў Радашковіцкім раёне Вілейскай вобласці. З канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 г. акупіраваны нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. З 31 сакавіка 1976 года ў Радашковіцкім сельсавеце.

З 1991 года ў незалежнай Беларусі. У 2002 годзе 75 гаспадарак.

Насельніцтва

Славутасці

Сядзіба Валадковічаў (XIX — пач. XX стст.)

Вядомыя асобы Вячаслаў Іосіфавіч Дашкевіч (нар. 1941) — беларускі паэт.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі radzima.org

Катэгорыя:Радашковіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна