Пранчэ́йкава (, ) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадоцкага сельсавета. Знаходзіцца за 16 км на поўдзень ад Маладзечна, 62 км ад Мінска.
Гісторыя У 1646 годзе фальварак, вёска, 34 дымы, 30 валок зямлі, уласнасць Радзівілаў. У 1663 г. згадваецца ў складзе ў складзе маёнтка Хоўхла Менскага ваяводства ВКЛLVIA, f. SA, b. 2.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У канцы XVIII ст. вёска — цэнтр аднайменнага маёнтка ў Вілейскім павеце Мінскай губерні. У склад маёнтка уваходзіла 10 населеных пунктаў, у тым ліку і мястэчка Гарадок. У 1857 годзе ў вёсцы 77 жыхароў, у маёнтку 361 жыхар, уласнасць графа Тышкевіча. Мелася заезная карчма. У 1890 г. адкрыта школа граматы. У 1897 г. вёска (27 двароў, 168 жыхароў), пасёлак (1 двор, 2 жыхары), у Гарадоцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У пач. XX ст. 222 дзесяцін зямлі. Непадалёку ад вёскі размяшчаўся маёнтак графа Тышкевіча, які меў тут 1185 дзесяцін зямлі.
З лютага да снежня 1918 года тэрыторыя акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Затым занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года пад уладай Польшчы.
З 1921 года вёска і фальварак у складзе Польскай Рэспублікі, належаць да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета (з 1927 года Маладзечанскага павета), гміны ГарадокWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6..
З 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Маладзечанскім раёне Вілейскай вобласці. У 1940—1954 гадах цэнтр Пранчэйкаўскага сельсавета.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. Загінула 52 землякі. 9 снежня 1941 г. палітрук 229-га стралковага палка 8-й стралковай дывізіі Грыбанаў і работнік Радашковіцкага лясгаса стварылі ў вёсцы падпольную групу з воінаў Чырвонай Арміі, якія трапілі ў акружэнне, і мясцовых жыхароў. 12 снежня 1941 г. адбыўся сход групы (15 чал.). 13 красавіка 1942 г. арганізаваны партызанскі атрад Кузняцова, які аб’яднаўся з атрадам № 620.
З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года ў Мінскай абласцях. Да 9 жніўня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Гарадоцкага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 жніўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 24., да 28 мая 2013 года — у склад Хоўхлаўскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .
Насельніцтва 1866 год — 185 жыхароў, 30 двароўhttp://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_IX/50 1904 год — 243 жыхары. 1921 год — 345 жыхароў, 61 дворSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 80.. 1931 год — 357 жыхароў, 69 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 27. 2001 год — 177 жыхароў, 72 гаспадаркі. 2010 год — 112 жыхароў, 42 гаспадаркі.
Памятныя мясціны У 1966 г. каля будынка школы на ўшанаванне памяці землякоў, што загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, пастаўлены абеліск. У 1978 г. ў гонар падпольшчыкаў, якія стварылі партызанскі атрад, і партызан гэтага атрада пастаўлены помнік — 2 гранітныя валуны.
Вядомыя асобы Іван Іванавіч Галубовіч (1942—2014) — беларускі празаік, публіцыст.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гарадоцкі сельсавет (Маладзечанскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Маладзечанскага раёна