Дзямідаў (), да 1918 года называўся Парэчча () — горад (з 1776 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Дзямідаўскага раёна Смаленскай вобласці. Насельніцтва 8,09 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1499 годзе. Размешчаны на рацэ Каспля (басейн Заходняй Дзвіны), каля яе ўпадзення ў раку Габза, за 92 км на ад Смаленска.

Гісторыя 1499: першы пісьмовы ўспамін пра Парэчча, цэнтр воласці ў Вялікім Княстве Літоўскім. 1514: горад захоплены Масковіяй. 1611: вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага, у Смаленскім павеце Смаленскага ваяводства. 1654: Парэчча зноў трапіла пад уладу Маскоўскай дзяржавы. 1776: горад, цэнтр павета Смаленскай губерні. 1918: горад увайшоў ў склад абвешчанай Беларускай Народнай Рэспублікі. Лістапад: у Парэччы адбылося антыбальшавіцкае паўстанне, у выніку чаго горад на адзін дзень вызвалілі з-пад савецкай улады.Парэцкае (Дзямідаўскае) паўстаньне. Жыгалаўшчына // Віцьбіч, Ю. Антыбальшавіцкія паўстанні і партызанская барацьба на Беларусі / Юрка Віцьбіч. — Вільня: Gudas, 2007. — 308 с. 20 снежня: бальшавікі перайменавалі Парэчча ў гонар забітага паўстанцамі старшыні павятовага камітэта РКП(б) Якава Дзямідава. 1919: 1 студзеня: адпаведна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі — у складзе Беларускай ССР, цэнтр Парэцкага павета Смаленскага раёна.А. Трусаў. Вялікае Княства Смаленскае // «Наша Слова» № 34 (822) 5 верасня 2007 16 студзеня: бальшавікі адабралі горад разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. 1921: у горадзе быў расстраляны шавец Ігнат Курмель за заяву, што ён спадзяецца дажыць да таго часу, калі яго родны горад Парэчча скіне з сябе чужацкую назву — Дзямідаў. 13 ліпеня 1941 — 22 верасня 1943: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва

Эканоміка Ільнозавод, прадпрыемствы харчовай прамысловасці.

Славутасці Царква Дабравешчання Прасв. Багародзіцы. Царква Покрыва Прасв. Багародзіцы. Успенская царква.

Вядомыя асобы Лізавета Мікалаеўна Вадавозава — расійская дзіцячая пісьменніца. Юрый Нікулін (1921—1997) — савецкі акцёр цырка і кіно. Вадзім Аляксандравіч Папоў (1940—2026) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Уладзіслаў Пятровіч Уласаў (1929—2020) — беларускі акцёр тэатра лялек. Валянцін Дзмітрыевіч Цімашынін (1922—1993) — беларускі спецыяліст у галіне раслінаводства. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1952), дацэнт (1954).

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Смаленскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты Дзямідаўскага раёна