Дзіна́равічы. Сустракаецца таксама варыянт Дына́равічы (ДынаравічыНазвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік. Мінск, 2003. С. 309., Дайна́равічы) (, ) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Лашанскага сельсавета.

Назва Цяперашні, нарматыўны варыянт назвы "Дзінаравічы" — не аўтэнтычны. Старыя жыхары навакольных вёсак (напрыклад, у суседняй вёсцы Путнікі) назву вымаўляюць як "Дайна́равічы", што часам чуецца як "Дына́равічы" (станам на 2023 г.).

На ранейшых картах (карта 1797 г., "карта Шуберта") таксама назва запісаная як "Дейнаровичи".

Тапонім адыменнага паходжання, ад балцка-літоўскага двухасноўнага імя Dei-nor'asZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. C. 83..

Побач — Ашнарава, назва таксама змененая, ранейшы аўтэнтычны варыянт - "Вейшнарава", ад імя Vaišnoras. У абодвух імёнах фігуруе другая аснова Nor-, таму магчымая сваяцкая сувязь носьбітаў імёнаў Дэйнарас і Вайшнарас, якія тапанімічна адзначыліся побач.

Спасылкі

Катэгорыя:Лашанскі сельсавет (Мінскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна