За́цань. Сустракаецца таксама варыянт Заца́нь, Заценне. н. (, ) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Цне. Уваходзіць у склад Папярнянскага сельсавета, часткова ў межах горада Мінска.
Назва Назва Зацень (Зацань) значыла "за Цной", вёска за ракой Цной. Сустракаліся варыянты назвы Зацен, Зацынь, Зацене.
Гісторыя У 1557 годзе згадваецца як сяло, уладанне князёў Крашынскіх у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1567 годзе згадваецца ў попісе войска Літоўскага як маёнтак, шляхецкая ўласнасць, з маёнтка выстаўлялася ў войска 4 кані. У 1620 годзе ўладанне Валадковічаў, якім маёнтак перадаў князь Галоўчынскі.
У 1629 г. згадваецца "былы мост" праз Цну каля Зацані, які называўся "Вялікі Вітаўтаў мост":"Почавъшы од речки Цны, од бывъшого мосту на той речьце Цне, прозываемого Великого Вителтового и от млына Кенъсовъского на той же речце Цне, пры гостинъцу великомъ Виленъскомъ будучого, до именя Заценъского прыналежачого, дорогою старою з места Меньского до села Заречанъ идучою"Менскія акты. Выпуск першы (XV-XVIII ст.). Менск, 1931. С. 120..Паводле таго ж сведчання, за Цной ад Зацані, у бок былой вёскі Зарэчча (тады "Зарачаны") было Мядзведжае балота.
У 1731 годзе вёска, 7 дымоў, цэнтр воласці. У гэты час вёска займала тэрыторыю абапал дарогі, якую перасякалі рака Цнянка, на поўдні на рацэ была сажалка. У цэнтры на ўсходнім баку дарогі месціліся будынкі фальварка, якія ўтваралі невялікі пляц. Сялянскія двары далучаліся да пляцу з поўдня, усходу і захаду. На захадзе месціліся могілкі з капліцай. У 1757 годзе Адам Хмара купіў у Міхаіла і Аляксандра Сапегаў маёнтак Зацень з 10 400 валокамі зямлі.
Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1800 годзе вёска, 9 двароў, 57 жыхароў, карчма і фальварак, панскі дом, капліца, вадзяны млын, уласнасць Адама Хмары, у Мінскім павеце Мінскай губерні. У 1858 годзе ўласнасць Г. Хмары. У 1897 годзе вёска і маёнтак, 2 вадзяныя млыны, карчма, фальварак, хутар, у Сёмкава-Гарадоцкай воласці Мінскага павета.
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У ліпені 1919 — ліпені 1920 года вёска была пад акупацыяй Польшчы.
З 20 жніўня 1924 года ў Бароўскім сельсавеце Заслаўскага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У Другую сусветную вайну з пачатку з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная войскамі нацысцкай Германіі.
З 16 ліпеня 1954 года ў Ждановіцкім сельсавеце, з 20 студзеня 1960 года ў Папярнянскім сельсавеце. У 2004 годзе частка вёскі ў межах МКАД уключаная ў склад горада Мінска. Галоўнай вуліцы вёскі ў частцы горада Мінска была нададзеная назва Зацань.
Насельніцтва 1800 — 9 двароў, 57 жыхароў 1897 — вёска, 7 двароў, 47 жыхароў; маёнтак, 10 двароў, 51 жыхар; фальварак, 3 двары, 26 жыхароў; хутар, 3 двары, 12 жыхароў 1917 — вёска, 9 двароў, 45 жыхароў; маёнтак, 30 жыхароў; хутар, 4 двары, 28 жыхароў 1926 — 20 двароў, 83 жыхары 1997 — 109 гаспадарак, 286 жыхароў 1999 — 280 жыхароў 2010 — 131 жыхар
Літаратура Зацень // С. 398
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Папярнянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна