Чучаны́. Сустракаецца таксама варыянт Чуча́ны (, ) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Вяча. Уваходзіць у склад Папярнянскага сельсавета. Месціцца за 5 км на поўнач ад Мінска.

Назва Назва Чучаны мае значэнне «зроблены спехам, неахайна» С. 406.

Гісторыя

У 1600 годзе сяло маёнтка Гарадок, уласнасць Б. Саламярэцкага, у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1730 годзе вёска, 7 двароў, 19 жыхароў мужчынскага полу, уласнасць І. Язерскага.

Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1800 годзе ў Мінскім павеце, 12 двароў, 81 жыхар, уласнасць Адама Хмары. У 1858 годзе вёска, 41 душа мужчынскага полу, уласнасць Г. Хмары. У 1897 годзе вёска ў Сёмкава-Гарадоцкай воласці Мінскага павета, 23 двары, 106 жыхароў, царква. У 1917 годзе ў вёсцы 33 двары, 240 жыхароў; на хутары двор, 9 жыхароў.

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У ліпені 1919 — ліпені 1920 года вёска была пад акупацыяй Польшчы.

З 20 жніўня 1924 года вёска ў Сёмкаў-Гарадоцкім сельсавеце Заслаўскага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй, загінулі 20 жыхароў.

З 8 лютага 1959 года ў Мінскім раёне. З 20 студзеня 1960 года ў Заслаўскім сельсавецеРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.. З 9 жніўня 1979 года ў Папярнянскім сельсавецеРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 9 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617)..

Насельніцтва 1800 — 12 двароў, 81 жыхар 1897 — 23 двары, 106 жыхароў 1917 — 33 двары, 240 жыхароў; хутар, двор, 9 жыхароў 1926 — 17 двароў, 106 жыхароў 1999 — 57 жыхароў 2010 — 44 жыхары

Славутасці

Руіны царквы Святога Мікалая (1852) Замчышча XIII—XV стст. На замчышчы мясцовыя могілкі і руіны царквы

Літаратура Чучаны // С. 471

Спасылкі

Катэгорыя:Папярнянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна