Рагава́. Сустракаецца таксама варыянт Ро́гава (за Ро́гавай) (, ) — вёска ў Беларусі, у Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шаршунскага сельсавета. Праз вёску працякае рака Гуйка.
Геаграфія Знаходзіцца за 35 км у напрамку на паўночны захад ад Мінска, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Радашковічы.
Назва Вёска знаходзілася пры паштовай дарозе з Вільні ў Мінск і ўтварала крайні вугал або «рог» уладанняў памешчыка Валадковіча (Новы двор), з гэтай прычыны, быццам бы, і пайшла назва вёскіМатериалы по истории и географии Дисненского и Вилейского уездов Виленской губернии.
Гісторыя У пачатку 1860-х гадоў насельніцтва Рагавы складалася з двух двароў: памешчык пабудаваў тут цагляны і гарбарны заводы і пасяліў выключна майстравых; заводы дзейнічалі да 1890 года.
Першая царква ў імя святога Георгія была пабудавана ў 1814 годзе памешчыкам Валадковічам; яна была вельмі бедная: посуд алавяны, кап’ё жалезнае, крыжы медныя, падсвечнікі драўляныя з такімі ж свечкамі.
Больш позні каменны храм у імя раўнаапостальных Канстанціна і Алены, пабудаваны за казённы кошт, асвячоны 8 верасня 1869 года. У храме — сярэбраны, пазалочаны пацір з надпісам: «Вклад Благоверных Государей Великих Князей Александра, Сергия, Павла Александровичей и Благоверной Государыни Великой Княжны Марии Александровны, 1863 г.»; напрастольны срэбны пазалочаны крыж з вензелем Вялікай Княгіні Алены Паўлаўны; Евангелле ў ліст у пераплёце малінавага аксаміту з срэбнымі выявамі евангелістаў з надпісам: «Вклад Благовернаго Государя Наследника Цесаревича и Великаго Князя Николая Александровича»; Евангелле ў 1/4 л. — таксама ўклад Спадчынніка Цэсарэвіча; дзве фарфоравыя свечкі, выш. 1 арш. з упрыгожаваннем, — «дар Ея Императорскаго Величества Государыни Императрицы Марии Александровны, 1863 г.».
Станам на 1876 год прыхажанамі царквы ў Рагаве былі жыхары вёсак Пухлякі, Грыні, Жукі, Галавачы, Касачы, Шчадроўшчына, Мідраўшчына, Пецькавічы, Хацянаўшчына, Бахметаўка, Горы, Агаркі, Кісялі, Ермакі, Раўкуцевічы і КамкіРасписание приходов Вилейский уезд 1876 год (Лит.епарх.вед. № 14 1876).
У царкоўным архіве захоўваўся наступны дакумент, дадзены памешчыкам Валадковічам 29 снежня 1813 года: «Во владение церкви — 1 уволока 8 моргов 221 прент 37 1/2 прутиков земли, плац для дома, устроеннаго для богадельни; ежегодно выдавать настоятелю 200 злотых, на вино и свечи 100 злотых, дьячку или понамарю, который должен содержать школу и учить приходских крестьянских детей — 200 злотых. Если церковь перестанет быть униатскою, то фундуш возвращается вотчинникам».
Прыхаджане-уніяты перайшлі у праваслаўе ў 1839 годзе, з 1868 года сталі пераходзіць каталікі.
З 13 чэрвеня 1929 года па 20 студзеня 1960 годаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2. і з 1968 года па 28 мая 2013 года вёска з’яўлялася цэнтрам Рагаўскога сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .
Насельніцтва 2012 год — 59 чалавекГарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. 3. Мінская вобласць / [В. В. Віталёва і інш.; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі] — Мінск: БелЭн, 2012.. 2010 год — 71 чалавек 2001 год — 66 жыхароў, 33 двары. 1999 год — 55 чалавек 1864 год — 9 чалавекSłownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich — Том IX — старонка 671.
Страчаная спадчына
Праваслаўная царква св. Георгія (драўляная, пабудаваная ў 1814 годзе намаганнямі Мельхіёра Валадковіча) Праваслаўная царква раўнаапостальных Канстанціна і Алены (1869)Метрические книги православных церквей Вилейского уезда Виленской губернии Капліца пры могілках (пабуд. у 1814)
Вядомыя асобы Павел Мікалаевіч Касач (1887—1977) — беларускі дзеяч самадзейнага мастацтва, кампазітар, заслужаны дзеяч культуры Беларусі.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Шаршунскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна