Пру́днікі (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавета.

Назва У паўночных беларускіх гаворках слова пруд азначала вадзяны млын, а пруднік — млынар. Паходжанне слова тлумачыцца тым, што для павышэння ўзроўню вады ў рацэ каля млына ўтваралася штучнае вадасховішча — пруд. Такі пруд размешчаны і каля млына ў Прудніках. Тапонімы з асновай -пруд- надзвычай пашыраны на поўначы Беларусі.Внуковіч Ю. І. Тапанімічныя сведчанні развіцця млынарства на тэрыторыі Беларусі ў XV - XIX стст. // Беларускае Падзвінне: Вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў. 2014. — С. 173.

Драўляны млын у Прудніках пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя. У 1948 годзе стаў калгаснай уласнасцю і працаваў на яго. У савецкі час млын электрыфікавалі.

Гісторыя У 1866 годзе вёска ў Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі.

У 1921—1945 гадах вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны КрывічыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60.https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/;3950665Piotr Eberhardt, Formowanie się polskiej granicy wschodniej po II wojnie światowej, «Dzieje Najnowsze», Rocznik L — 2018 (2), 2018, s. 95-100..

Насельніцтва

1866 год — 50 жыхароў, 5 двароў 1921 год — 75 жыхароў, 11 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.. 1931 год — 70 жыхароў, 12 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 28.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Крывіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна