Рыду́пля (, ) — хутар у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Нарацкага сельсавета.

У 2004 годзе Рыдупля была перададзена са Свірскага сельсавета ў склад Нарацкага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28.04.2004 N 64 «Об изменении границ Нарочского, Свирского и Сырмежского сельсоветов Мядельского района».

Назва Назва Рудупля (пазнейшае Рыдупля) ад назвы ракі, якая працякае праз паселішча і ўцякае справа ў Мядзелку. Больш ранняя форма назвы, адлюстраваная на шэрагу ранейшых картаў, — Рудупля.

Назва балцкага паходжання, адпачатная балцка-літоўская форма *Rud-upė, ад літоўскага rudas «руды, цёмна-жоўты», upė «рака».

Гідранімічныя аналагі — літоўскія рачныя назвы тыпу Rud-upė, Rudė, Rudesa, RudijaA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 281—282..

На ўсходзе старабалцкай тэрыторыі — балцкія рачныя назвы тыпу Рудзея, таксама Рыдага, Рудамея (< Raud-ag-a, *Raud-am-a, ад аднакарэннага raudas «чырвоны, чырванаваты»)В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 205..

У мікрарэгіёне паміж азёрамі Нарач, Свір і верхнім цячэннем ракі Страча на поўначы мяркуецца канцэнтрацыя рэчак з балцкай «рудой» назвай.

Перакладная (ад таго ж *Rud-upė) назва «Чырвоны ручай» у прытока Страчы (цячэ праз паселішча Чырвоны Ручай), які выцякае адразу на поўначы ад вытокаў Рудуплі. Назва другой захавалася на поўдні ад Рудуплі ў назве паселішча Рудзікля (каля Шэметава) на рэчцы-прытоку ракі Вялікі Перакоп. Пашыральнік -kl- вядомы ў літоўскім назва- і словаўтварэнні, з ім утвораныя літоўскія гідронімы тыпу Skarokla (возера), Kruteklis, Krokiklis (рэкі)P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 193—201..

Назва значыць «Рудая рака».

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Нарацкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна