Дзя́тлаўшчына (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Княгінінскага сельсавета.
Гісторыя У 1868 г. засценак Княгінінскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 2 двары, 17 жыхароў. У 1904 г. засценак налічваў 47 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Княгінінскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей, з 25.12.1962 г. ў Мядзельскім раёне. У 1950 г. арганізаваны калгас «Герой працы». З 1957 вёска ў складзе саўгаса «Крывічы» (цэнтр — вёска Княгінін).
Насельніцтва 96 жыхароў (1960) 1 двор, 1 жыхар (1997)
Спасылкі
Катэгорыя:Княгінінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна