Маўчаны́. Сустракаецца таксама варыянт Маўчано́ва, н. (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавета.

Гісторыя У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Мядзел Пастаўскага павета Віленскага ваяводства.

Да 29 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Лацвянскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 29.09.2006 N 245 «Об упразднении Дягильского, Лотвинского сельсоветов и изменении границ Слободского, Мядельского сельсоветов Мядельского района» .

Геаграфія На карце XVIII ст. (ПГМ) вёска Маўчаны (рус. "Мовчаны") пазначаная на заходнім беразе буйнога возера Латва (на яго месцы цяпер тры асобныя меншыя азёры Лотвіны, Расохі, Ходасы).

Насельніцтва 1921 год — 88 жыхароў, 19 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 28.. 1931 год — 161 жыхар, 31 дворWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 38.

Спасылкі

Катэгорыя:Мядзельскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна