Пузыры́ (, ) — аграгарадок у Беларусі, у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавета.
Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Пузыроўскага сельсаветаРашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 № 219 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» .
Геаграфія Знаходзіцца за 43 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Мядзел, за 150 км ад Мінска, за 7 км ад чыгуначнага прыпыначнага пункта Крывічы.
Гісторыя У 1866 годзе вёска ў Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі.
У 1921—1945 гадах вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны КрывічыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60.https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/;3950665Piotr Eberhardt, Formowanie się polskiej granicy wschodniej po II wojnie światowej, «Dzieje Najnowsze», Rocznik L — 2018 (2), 2018, s. 95-100..
Насельніцтва 1866 год — 151 жыхар, 15 двароў 1921 год — 260 жыхароў, 50 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.. 1931 год — 277 жыхароў, 56 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 28. 2000 год — 215 жыхароў, 92 двары.
Памятныя мясціны Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.
Літаратура
Ліст карты N-35-43. Выданне 1981 года.
Спасылкі
Катэгорыя:Крывіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна