Шэ́метава. Сустракаецца таксама варыянт Шамято́ва (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Занарацкага сельсавета.

Гісторыя У 1940—1960 гадах — цэнтр Шэметаўскага сельсавета.

У навагоднюю ноч 1942 года ў Шэметава савецкімі партызанамі з атрада Фёдара Маркава быў спалены сядзібны дом. Падчас атакі загінулі 19 мірных жыхароў, у тым ліку апошняя гаспадыня сядзібы Габрыела Скірмунт, яе дачка Лідзія Габрыела Карыбут-Дашкевіч, князь Юзэф Друцкі-Любецкі і адміністратар маёнтка Бачкоўскі[Гіль М., Драўніцкі Я. Былыя сядзібы і паркі Паазер’я. Мядзельшчына. — Паставы: Сумежжа, 2008. — 64 с. — С. 56].

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Сырмежскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Славутасці Касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі (кан. XVIII — пач. XIX ст., мураваны); рэшткі сядзібы.

Спасылкі

Катэгорыя:Занарацкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна