Ано́шкі (, ) — аграгарадок у Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Казлоўскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 15 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Нясвіж, за 140 км ад Мінска, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы, за 2 км на поўдзень ад аўтамабільнай дарогі .
Назва У XVI ст. у гэтым рэгіёне, ля Клецку (у Бабаевічах) фіксуецца асабовае імя АношкаПисцовая книга Пинского и Клецкого княжеств, составленная Пинским старостою Станиславом Хвальчевским в 1552-1555 г. Вильна, 1884. С. 434..
Насельніцтва 1908 год — 287 жыхароў, 49 двароў 1995 год — 968 жыхароў, 330 двароў. 1999 год — 953 жыхароў. 2009 год — 806 жыхароў.
Славутасці
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку, 0,8 км на паўночны ўсход ад аграгарадка, урочышча Гарадзішча (інакш Перунова Гара). Фрагмент былой сядзібы Наруцавічы з паркам — . Царква Святой Ганны (2001).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Казлоўскі сельсавет (Нясвіжскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Нясвіжскага раёна