Ляво́навічы (, ) — вёска ў Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ланскага сельсавета.
Знаходзіцца за 14 км на паўднёвы ўсход ад Нясвіжа, за 126 км ад Мінска, каля ракі Цапры. Суседнічае з вёскай Габруны, Ляхі, Смалічы, Цякалаўшчына.
Гісторыя У 1720 годзе вёска ў Новагародскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1870 годзе — вёска Пацейкаўскай воласці Слуцкага павета. У 1890 годзе ў вёсцы адкрыта перасовачная школа граматы, дзе ў 1890/1891 навучальным годзе вучылася 8 хлопчыкаў.
У 1940—1954 і 1971—2013 гадах — цэнтр Лявонавіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 ліпеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 27 (1329).. З 28 мая 2013 года Лявонавіцкі сельсавет ліквідаваны, вёска ў складзе Ланскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28.05.2013 N 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .
Інфраструктура Праз вёску праходзяць аўтобусныя маршруты «Нясвіж — Клецк» і «Нясвіж — Лявонавічы».
Дом культуры, бібліятэка, дзве крамы, дзіцячы садок, аддзяленне сувязі «Белпошта», урачэбная амбулаторыя, гараж, жывёлагадоўчая і свінаферма.
У вёсцы размяшчаецца ЗАТ «1 Мая» (віды дзейнасці: раслінаводства — зерневыя, бульба, цукровыя буракі, кукуруза; жывёлагадоўля — КРС; адрас: вул. Маладзёжная, 1/1а)Кароткая даведка прадпрыемства (адрас, profайл): ibiz.by — старонка ЗАО «1 Мая». zao1maya.ibiz.byДаведнік AgroTimes: «1 Мая, ЗАО» (адрас). agrotimes.byKartoteka.by: ЗАО «1 Мая» (рэквізіты, УНП, адрас). kartoteka.by. Сучасная гаспадарка бярэ пачатак ад калгаса ім. Суворава, арганізаванага ў Лявонавічах у 1949 г.«ЗАТ “1 Мая” — 75 гадоў!», Нясвіжскія навіны, 19.10.2024. nesvizh-news.by.
У 2015 годзе закрыта мясцовая агульнаадукацыйная школаhttps://www.sb.by/articles/v-derevne-leonovichi-nesvizhskogo-rayona-otkryli-otdelenie-kruglosutochnogo-prebyvaniya-dlya-pozhily.html. 7 лістапада 2018 года на яе месцы адкрыта Аддзяленне забеспячэння кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў (222634, вул. Маладзёжная, 24), умяшчальнасць — 30 месцаўСлужбовы ліст/апісанне: «Аддзяленне забеспячэння кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў», сайт Нясвіжскага райвыканкама (DOCX).. Для новай установы пераабсталявалі класы, зменілі інжынерныя сістэмы і дах; у былым кабінеце фізікі размясцілі нумары павышанай камфортнасці, а ў настаўніцкай — пакой для трох чалавек.
Адукацыя Першая школа ў Лявонавічах адкрыта ў 1890 годзе, тады яе наведвала 8 хлопчыкаў. З 1910 года лявонавіцкія дзеці займаліся ў Блячынскай царкоўна-прыходскай школе і Цякалаўшчынскім народным вучылішчы, а з 1917 года заняткі праводзіліся ў прыватных памяшканнях па чарзе.
У 1922—1924 гадах у школе працаваў будучы беларускі паэт і кампазітар С. М. Новік-Пяюн, у 1950—1988 гадах працавала Заслужаны настаўнік Беларусі Г. І. Вараненка.
У 1925—1939 гадах дзейнічала польская пачатковая школа. У 1940—1941 гадах навучанне праходзіла ў былых польскіх казармах у суседняй вёсцы Смалічы. У 1948 годзе метадам народнай будоўлі ўзведзены тры будынкі Лявонавіцкага сямігадовай, а пасля васьмігадовай школы, дырэктарам якой стаў А. М. Шынгель.
У 1971 годзе пабудаваны новы тыпавы будынак школы і яна набыла статус сярэдняй. Першы выпуск адбыўся ў 1973 годзе, атэстат пра сярэднюю адукацыю атрымалі 29 выпускнікоў.
З 2002 года школа пераназвана ў Лявонавіцкую сярэднюю школу-дзіцячы сад, а з 2005 года стала ўстановай адукацыі «Лявонавіцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа-дзіцячы сад».
У 2009 годзе ў школе навучалася 59 вучняў і 12 дзіцячасадаўцаў. Дырэктарам працавала А. І. Макаўчык.
У 2015 годзе агульнаадукацыйная школа закрыта.
Культура У 1926 годзе жыхары вёскі стварылі Лявонавіцкі народны хор, адзін з найстарэйшых самадзейных калектываў Мінскай вобласці і агулам Беларусі. У вытоках хору былі мясцовы паэт і кампазітар Сяргей Новік-Пяюн і самадзейны кампазітар П. Косач. Вялікую дапамогу як кансультант у свой час аказваў народны артыст СССР Г. І. Цітовіч. У 1926 годзе разам з хорам быў арганізаваны тэатр, які праіснаваў да 1936 года і адыграў адметную ролю ў распаўсюджанні беларускай культуры ў Заходняй Беларусі, што тады была ў складзе Польшчы.
За дзесяць гадоў Лявонавіцкі тэатр падрыхтаваў і паставіў 21 п’есу. Сярод іх былі «Паўлінка» Янкі Купалы, «Модны шляхцюк» Каруся Каганца, «Збянтэжаны Саўка» Леапольда Родзевіча. Спектаклі ставіліся ў будынку хлебазапаснага магазіна дарэвалюцыйнага часу, які мясцовы жыхары называлі проста «магазін». У 1933 годзе гэты будынак перабудаваны ў Народны дом. Тэатр выязджаў са спектаклямі ў суседнія вёскі, а таксама ў Клецк і Нясвіж. На пастаноўкі ў Лявонавічы прыходзілі людзі з навакольных вёсак і мястэчак. Пра тэатр пісалі віленскія газеты. У спектаклях прымаў удзел аркестр пад кіраўніцтвам П. Ф. Казака і Лявонавіцкі хор.
Прырода
Праз ваколіцы працякае рака Цэпра (левы прыток Лані); даўжыня 21 км, плошча вадазбору 123 км²«Цепра — река в Белоруссии…», waterresources.ru (апісанне ракі: даўжыня і вадазбор). Water Resources.
Насельніцтва 1999 год — 429 жыхароў, 167 двароў. 2001 год — 431 жыхар, 167 двароў. 2009 год — 373 жыхары.
У 2018 годзе тут жылі 8 адзінокіх пенсіянераў.
Вядомыя асобы Сяргей Новік-Пяюн, сапр. Сяргей Міхайлавіч Новік (1906—1994) — паэт, празаік.
Мемарыялы Стэла на ўшанаванне памяці 49 землякоў, загінулых у Другой сусветнай вайне, усталявана ў 1976 годзе ў цэнтры вёскі. Стэла на ўшанаванне памяці двух партызан, загінулых у Другой сусветнай вайне, усталявана ў 1965 годзе на мясцовых могілках.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Ланскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Нясвіжскага раёна