Пагарэ́льцы (, ) — вёска ў Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Сноўскага сельсавета.

У 1940—1960 гадах цэнтр Пагарэлецкага сельсавета.

Славутасці

Прыдарожная капліца (1930-я гг.). Са слоў мясцовых жыхароў, у 1813 г. на гэтым месцы была збудавана капліца ў памяць салдатаў Дамініка Радзівіла, пахаваных на вясковых могілках. У 1930-х гг. на гістарычным месцы была пабудавана новая капліца.

Спасылкі

Катэгорыя:Сноўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Нясвіжскага раёна