Рахіль Львоўна Блюман (; , — , ) — савецкі музычны педагог, піяністка, грамадскі дзеяч.
Біяграфія Нарадзілася ў музычнай сям’і. У 1917 годзе скончыла Пецярбургскую кансерваторыю па спецыяльнасці «фартэпіяна».
У 1919 годзе арганізавала музычную школу ў Магілёве, была кіраўніком пазашкольнай адукацыі пры Нарадукацыі, прымала актыўны ўдзел у арганізацыі Магілёўскага аддзела Саюза работнікаў мастацтваў. У пачатку 1920-х пераехала ў Маскву, дзе ў 1929 годзе ўзначаліла Акадэмічнае музыкальнае вучылішча пры Маскоўскай Дзяржаўнай кансерваторыіі імя Чайкоўскага і больш за трыццаць гадоў была яго кіраўніком (да 1959 года).
Адначасова з працай у вучылішчы Блюман некаторы час з’яўлялася дэканам вакальнага факультэта Маскоўскай кансерваторыі, паўгода выконвала абавязкі намесніка дырэктара кансерваторыі і каля года была намеснікам старшыні Саюза савецкіх кампазітараў.
Катэгорыя:Музычныя педагогі СССР Катэгорыя:Дэканы