Прэмія Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі — штогадовая ўзнагарода Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі за лепшую навуковую публікацыю ў галіне гісторыі, гуманітарных і сацыяльных дысцыплін на працягу года.
Гісторыя прэміі Заснавана ў 2013 годзе. Аб’яўляецца ў трох намінацыях: гісторыя, гуманітарныя навукі (філасофія, філалогія, лінгвістыка, мастацтвазнаўства), сацыяльныя навукі (палітычныя навукі, сацыялогія). У 2013 годзе ўручалася за публікацыі 2011—2013 гадоў.
У 2014 годзе прэмія ў галіне гуманітарных навук была аб’яднаная з прэміяй імя Зоры Кіпель Паўночна-амерыканскай асацыяцыі даследчыкаў Беларусі.
У 2015 годзе ўпершыню была нададзена ганаровая прэмія для замежных даследчыкаў за лепшую манаграфію на беларускую тэматыку.
У 2016 годзе прэмія таксама была ўручана ў намінацыі «Польскамоўная манаграфія на беларускую тэматыку» за лепшую навуковую працу з тых, што пабачылі свет у 2011—2015 гадах.
Лаўрэаты
2013 год Гісторыя Дзяніс Лісейчыкаў. Штодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель 1720—1839 гг. — Мінск: Медысонт, 2011. — 198 с. Гуманітарныя навукі Ігар Запрудскі. Па дарозе на Парнас: атрыбуцыйныя даследаванні і пытанні рэцэпцыі беларускай літаратуры ХІХ ст. — Мінск: Выдавецтва БДУ. Сацыяльна-палітычныя навукі Ірына Лашук, Аксана Шэлест. Сімвалічнае і камунікатыўнае вымярэнне моўных практык беларускіх палякаў // Палітычная сфера. — 2011. — № 16—17. — С. 24—49.
2014 год Гісторыя Лепшая манаграфія — Алесь Белы. Хроніка Белай Русі: Імагалогія Беларусі ХІІ—ХVIII ст. — Смаленск: Інбелкульт, 2013. Лепшы артыкул — Андрэй Ціхаміраў. Жаночыя вобразы ў «заходнерускай» нарацыі // Homo Historicus, 2012: Гадавік антрапалагічнай гісторыі, пад рэд. А. Смаленчука, — Вільня: ЕГУ, 2012. — С. 69—88. Гуманітарныя навукі Лепшая манаграфія — Уладзімір Лобач. Міф. Прастора. Чалавек: беларускі традыцыйны ландшафт у семіятычнай перспектыве. — Мінск: Тэхналогія, 2013. Лепшы артыкул — Андрэй Горных. Капитализм и тревога // Топос. — 2013. — № 1. — С. 12—30. Сацыяльна-палітычныя навукі Лепшы артыкул — Ігар Расолька. Факторы воспроизводства белорусской идентичности в пограничных пространствах Польши и Литвы // Социология. — 2013. — № 1. — С. 116—129.
2015 год Гісторыя Лепшая манаграфія — Анастасія Скеп'ян. Князі Слуцкія. — Мінск: Беларусь, 2013. Лепшы артыкул — Сяргей Токць. Нараджальнасць і смяротнасць у традыцыйнай сялянскай супольнасці Беларусі ХІХ — пачатку ХХ ст. (па матэрыялах Глыбоцкага прыхода) // Беларускі гістарычны часопіс. — 2014. — № 11. — С. 14—22. Гуманітарныя навукі Лепшая манаграфія — Мікола Хаўстовіч. Даследаванні і матэрыялы: літаратура Беларусі XVIII―XIX стагоддзяў. — Варшава: Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego, 2014. Лепшы артыкул — Маргарыта Аляшкевіч. Стратэгіі поспеху ў беларускай літаратурнай крытыцы // Studia Białorutenistyczne. — 2013. — T. 7. — С. 177—195. Сацыяльна-палітычныя навукі Лепшы артыкул — Аляксей Ластоўскі, Надзея Яфімава. Вытокі нацыянальнай дзяржаўнасці ў беларускай гістарычнай памяці // Arche. — 2013. — № 2. — С. 411—448. За лепшую замежную публікацыю Margarita Balmaceda. Living the High Life in Minsk. Russian Energy Rents, Domestic Populism and Belarus’ Impending Crisis. Central European University Press, 2014.
2016 год Гісторыя Лепшая манаграфія — Аляксандр Груша. Документальная письменность Великого княжества Литовского (конец XIV — первая треть XVI в.). — Минск: Беларуская навука, 2015. Лепшы артыкул — Уладзімір Канановіч. Радавод князёў Глінскіх: памяць пра мінулае як зброя палітычнай барацьбы // ARCHE. — 2015. — № 9. — С. 195—218. Гуманітарныя навукі Лепшая манаграфія — Цімафей Авілін. Паміж небам і зямлёй: этнаастраномія. — Вільня: Тэхналогія, 2015. Лепшы артыкул — Уладзімір Лобач. Феномен вайны ў міфапаэтычнай карціне свету беларусаў // Беларускі фальклор: матэрыялы і даследванні. Навуковы зборнік. — Вып. 1. — Мінск: Навука, 2014. — С. 58—91. Сацыяльна-палітычныя навукі Лепшая манаграфія — Вольга Кучынская. The Politics of Invisibility: Public Knowledge about Radiation Health Effects after Chernobyl. MIT Press, 2014. Лепшы артыкул — Наталля Васілевіч. Заведама нераўнапраўныя: Царква і дзяржава ў Беларусі пары кансалідаванага аўтарытарызму // ARCHE. — № 4. — 2015. — C. 216—253. Польскамоўная манаграфія на беларускую тэматыку (2011—2015) Anna Engelking. Kołchoźnicy. Antropologiczne studium tożsamości wsi białoruskiej przełomu XX i XXI wieku. Toruń: Wydawnictwo Naukowe Uniwersytetu Mikołaja Kopernika, 2012.
Прэміі, нададзеныя ў 2017 годзе (за 2016 год) Гісторыя Лепшая манаграфія — Алена Маркава. Шлях да савецкай нацыі. Палітыка беларусізацыі 1924—1929. — Минск: БГА, 2016. Лепшыя артыкулы — Наталля Гардзіенка. Могілкі як частка мэмарыяльнай культуры беларускай эміграцыі // Запісы БІНіМ. Вып. 38. — Нью-Ёрк—Менск, 2016. — С. 8-70; Аляксандр Пагарэлы. Вобраз горада ў дыскурсе беларускага хрысціянска-дэмакратычнага перыядычнага друку ў міжваенны час // HOMO HISTORICUS. Гадавiк антрапалагічнай гісторыі / Пад. рэд. Алеся Смалянчука. — 2016. — С. 111—138. Гуманітарныя навукі Лепшая манаграфія — Андрэй Масквін. Беларускі тэатр 1920-30-х: адабраная памяць. — Мінск: Выдавецтва «ЛогвінаЎ», 2016. Лепшы артыкул — Ганна Міхальчук. Новы спіс агульнадзяржаўнага летапісання Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага і яго суадносіны з «Хронікай Быхаўца» // Białoruskie Zeszyty Historyczne = Беларускі гістарычны зборнік. — Беласток: Białoruskie Towarzystwo Historyczne, 2016. — № 45. — С. 190—225. Сацыяльна-палітычныя навукі Лепшая манаграфія — Елена Гапова. Классы наций: феминистская критика нациостроительства. — Москва: Новое литературное обозрение, 2016. Лепшы артыкул — Marharyta Fabrykant and Renee Buhr. Small state imperialism: the place of empire in contemporary nationalist discourse, Nations and Nationalism 22 (1), 2016, 103—122. Прэмія за лепшую нямецкамоўную манаграфію на беларускую тэматыку Лепшая манаграфія — Bider Hermann. Edition und Kommentar: Anton Luckevič. Belaruskaja hramatyka. Studia Slavica Oldenburgsia. Прэмія за лепшую студэнцкую працу Лепшая бакалаўрская праца — Алина Громова. Использование наследия нацистских концентрационных лагерей в развитии темного туризма (на примере Германии и Беларуси). — Вильнюс: ЕГУ, 2015. Лепшая магістарская праца — Антон Лявіцкі. Праблема беларускай дзяржаўнасці ў савецкай гістарыяграфіі (1953—1985). — Мінск: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, 2016. Лепшая творчая праца — Ксения Шталенкова. Разработка буктрейлеров к роману-трилогии «Адваротны бок люстра». — Вильнюс: ЕГУ, 2015.
Прэміі, нададзеныя ў 2018 годзе (за 2017 год) Гісторыя Манаграфіі — Уладзімір Канановіч. Рыцар на полі бітвы. Клецк, жнівень 1506 года: гісторыка-антрапалагічнае даследаванне. — Смаленск: Інбелкульт, 2017. Артыкулы — Дзяніс Лісейчыкаў. «Руская» мова метрычных кніг уніяцкіх цэркваў Вялікага Княства Літоўскага ў XVII—XVIII стагоддзях // Беларускі гістарычны часопіс. 2017. № 6.
Гуманітарныя навукі. Прэмія імя Зоры Кіпель Манаграфіі — Вадзім Шклярык. Мікратапанімія Усходняга Палесся ў кантэксце развіцця рэгіянальнай лексічнай сістэмы. — Мінск: Беларуская навука, 2017. Артыкулы — Юрый Пацюпа. Феномен беларускага 11-складовіка: Тэарэтычны, параўнальна-гістарычны і прапедэўтычны аналіз // Acta Albaruthenica, 2017, t. 17, s. 119—158.
Сацыяльна-палітычныя навукі Артыкулы — Марыя Рогава. Identity in an Autocratic State: Or What Belarusians Talk about When They Talk about National Identity // East European Politics & Societies, December 2017.Вынікі Прэміі Кангрэса за навуковыя публікацыі 2017 года
Прэміі, нададзеныя ў 2019 годзе (за 2018 год) Гісторыя Манаграфіі — Алесь Смалянчук. Раман Скірмунт (1868—1939): жыццяпіс грамадзяніна Краю. — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2018. Артыкулы — Яўген Глінскі. Фальсіфікацыі дакументаў аб дваранстве ў Слуцкім павеце Мінскай губерні ў канцы ХVІІІ — першай палове XІX ст. // Беларускі гістарычны часопіс. 2018, № 5. Гуманітарныя навукі (філасофія) Манаграфіі, Прэмія імя Зоры Кіпель — Вольга Шпарага. Сообщество-после-Холокоста: на пути к обществу инклюзии. — Мн.: Медисонт, серия «ECLAB books», 2018. Артыкулы — Іван Новік. Тэмпаральная семантыка ў эсэ І. Абдзіраловіча «Адвечным шляхам» // Философские исследования. Сборник научных трудов. Выпуск 5. — Минск: Беларуская навука, 2018 — с. 343—357. Сацыяльна-палітычныя навукі Артыкулы — Паліна Прысмакова. Understanding relationships between public service motivation and involvement in socio-political organizations: Perspectives of organizational field theory. Public Administration. 2018. Pp. 1—22. Бакалаўрскія і магістарскія працы Бакалаўрскія працы — Ангеліна Герус (БДУ). Мастацкая культура біблійнай парафрастыкі ў шматмоўнай літаратуры Беларусі XVI—XVII стст. Магістарскія працы — Таццяна Арцімовіч (ЕГУ). Экспериментальный театр в БССР в период «оттепели». «Между» модернизмом и авангардом.
Прэміі, нададзеныя ў 2021 годзе (за 2020 год) Гісторыя Манаграфіі — Андрэй Мацук. Грамадска-палітычнае жыццё Вялікага Княства Літоўскага ў часы бескаралеўя 1733—1735 гг. — Мінск: Беларуская навука, 2020. Артыкулы — Аляксандр Гужалоўскі. Культ Сталіна ў беларускім савецкім фальклоры // Беларускі гістарычны часопіс. 2020, № 2. С. 9—20. Гуманітарныя навукі (філасофія) Манаграфіі — Дзмітрый Смалякоў. Cацыяльна-філасофскія погляды рэлігійных палемістаў у Беларусі канца XVI — сярэдзіны XVII стагоддзя. — Мінск: Беларуская навука, 2020. Артыкулы — Вераніка Курцова. Беларускія гаворкі Падляшша: з назіранняў над марфалагічнымі асаблівасцямі, іх эвалюцыяй і ступенню захаванасці // Беларуская дыялекталогія. Навук. рэд. В. М. Курцова, Л. П. Кунцэвіч. — Мінск: Беларуская навука, 2020. — Вып. 6. — С. 103—123. Сацыяльна-палітычныя навукі Артыкулы — Таццяна Кулакевіч. National Awakening in Belarus: Elite Ideology to 'Nation' Practice SAIS Review of International Affairs, Volume 40, Number 2, Summer-Fall 2020, pp. 97-110.
Шорт-лісты
2013 год
Гісторыя Андрэй Казакевіч, Андрэй Асадчы. Пачаць пісаць па-беларуску. Рэгіянальны і сацыяльны склад беларускага адраджэння, 1880—1918 (канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя) // Палітычная сфера. — 2011. — № 16—17 (1—2). — С. 87—114. Дзяніс Лісейчыкаў. Штодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель 1720—1839 гг. — Мінск: Медысонт, 2011. Алег Ліцкевіч. Атручэнне князя Скіргайлы ў Кіеве (1395 год). Гістарычны каментарый і праблема аўтарства другой часткі «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх» // ARCHE. — 2011. — № 3. — С. 8—52. Дзмітрый Матвейчык. Выгнаныя з роднага краю: паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830—1870-я гады). — Мінск: Лімарыус, 2011. Вольга Сабалеўская. Повседневная жизнь евреев Беларуси в конце 18 — первой половине 19 века. — Гродно: ГрГУ им. Я. Купалы, 2012. Аляксандр Смалянчук. Краёвая ідэя і беларускі нацыянальны рух у Заходняй Беларусі ў 1920—1930-я гг. // Homo Historicus.— 2012. — С. 380—407. Аляксей Шаланда. Сімвалы і гербы зямель Беларусі ў Х—ХVІІІ стст.: геральдычна-сфрагістычныя нарысы. — Мінск: Беларуская навука. 2012.
Гуманітарныя навукі Ірына Дубянецкая. Зьніклы бог зьніклага народу: Экзыстэнцыйны хаос у хітыцкай міталёгіі // Homo Historicus.— 2012. — С. 297—330. Ігар Запрудскі. Па дарозе на Парнас: атрыбуцыйныя даследаванні і пытанні рэцэпцыі беларускай літаратуры ХІХ ст. — Мінск: Выдавецтва БДУ. Уладзіслаў Іваноў. Фемінізацыя nomina agentis беларускай мовы і праблема каланізацыі // Палітычная сфера. — 2011. — № 16—17. — С. 72—86. Ірына Міхеева. Палітычныя і сацыякультурныя асновы ідэалагемы «Чацвёртая Рэч Паспалітая» // Палітычная сфера. — 2011. — № 16—17. — С. 144—156. Таццяна Рамза. Беларускае гутарковае маўленне: сучасны стан / Т. Р. Рамза. — Мінск: Вышэйшая школа, 2011. Іван Саверчанка. Паэтыка і семіётыка публіцыстычнай літаратуры Беларусі XVI—XVII стст. / І. В. Саверчанка. — Мінск: Беларус. Навука, 2012.