Эло́ра, ці Элура — населены пункт у заходняй частцы Індыі, штат Махараштра, за 15 км ад горада Аўрангабада.

Паблізу Элоры 34 высечаныя ў скале будыйскія, брахманскія і джайнскія храмы (VI—XIII стст.), у т.л. грандыёзны маналітны храм Кайласанатха (VIII ст.). Месца рэлігійнага паломніцтва і міжнароднага турызму. Храмы ў Элоры ўключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Індыі