Дзі́кае — возера ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Трэмля, за 5 км у напрамку на поўнач ад вёскі Церабаў, за 35 км на паўночны ўсход ад горада Петрыкаў.

Плошча паверхні возера 0,78 (0,58Морфометрические параметры озёр Гомельской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» ) км². Даўжыня 1,2 (0,99) км, найбольшая шырыня 0,8 (0,71)км. Даўжыня берагавой лініі 2,9 км. Найбольшая глыбіня 0,8 м, сярэдняя — 0,6 м. Аб’ём вады ў возеры 0,35 млн м³. Катлавіна возера знаходзіцца ў забалочаным паніжэнні. Вышыня схілаў дасягае 1 м. Берагі забалочаныя, месцамі сплавінныя. На ўсходзе возера злучаецца каналамі з ракой Трэмля.

Літаратура

Ліст карты N-35-142. Выданне 1975 года.

Спасылкі Общая характеристика озёр Гомельской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Гомельской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Петрыкаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Трэмлі