Даўжанка — рака ў Бялыніцкім і Клічаўскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Друць (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 37 км, з іх 5 км у Бялыніцкім раёне. Плошча вадазбору 272 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 ‰.
Асноўныя прытокі: Рудка (справа), Гудка (злева).
Выток за 1,5 км на ўсход ад вёскі Стадолішча Бялыніцкага раёна, вусце прыкладна за 0,2 км ад паўночна-ўсходняй ускраіны вёскі Даўжанка Клічаўскага раёна. Цячэ па паўднёва-ўсходняй ускраіне Цэнтральнабярэзінскай раўніны, у тым ліку па тэрыторыі гідралагічнага заказніка «Астравы Дулебы». Даліна невыразная, у ніжнім цячэнні трапецападобная, мелкаўрэзаная, шырынёй 1 км. Да вёскі Доўгае Клічаўскага раёна схілы параслі мяшаным забалочаным лесам, ніжэй адкрытыя. Пойма двухбаковая, лугавая, у верхняй частцы забалочаная. Рэчышча ў вытоку на працягу 5 км каналізаванае, ніжэй звілістае. На вадазборы пераважае лес. У басейне ракі возера Стаячае.
Каля ракі населеныя пункты Дубно, Доўгае, Закупленне, Даўжанка і інш.
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Бялыніцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Клічаўскага раёна Катэгорыя:Прытокі Друці