Вярхоўна — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Нешчарда, за 25 км у напрамку на ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 0,8 км на паўночны ўсход ад вёскі Галубова.

Плошча паверхні возера 0,12 км². Даўжыня 0,55 км, найбольшая шырыня 0,25 км, даўжыня берагавой лініі каля 1,45 км. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя вышынёй 6—8 м. Берагі высокія. Зарастае слаба.

Літаратура

Ліст карты N-35-11. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г.

Спасылкі Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 2.

Катэгорыя:Басейн Нешчарды Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна