Чырвоная пагроза або першая чырвоная пагроза () — гэта хваля рэпрэсій супраць анархістаў і радыкальных сацыялістаў у 1919 г. ў ЗША, якія суправаджаліся грамадзянскімі і расавымі хваляваннямі. У некаторых даследаваннях тэрмін «Чырвоная пагроза» звычайна ахоплівае толькі падзеі 1919 г., а ў іншых ёсць тэндэцыя дзяліць гэты перыяд на дзве ўмоўныя хвалі. Хваляванні і рэпрэсіі 1919 г. адносяць да «Першай чырвонай пагрозы», а барацьбу з падазронымі ў сімпатыях да камунізму ў 1940-50-х гг. называюць «Другой чырвонай пагрозай».

Традыцыйна пачатак Чырвонай пагрозы звязваюць з серыяй тэрактаў, якія ажыццявілі анархісты ЗША 29 красавіка 1919 г. Але ўжо да гэтага на федэральным узроўні і ў асобных штатах ЗША былі прыняты законы супраць анархістаў і сацыялістаў, у тым ліку і накіраваныя на абмежаванне колькасці прыхільнікаў «чырвоных» поглядаў у Злучаныя Штаты.

Таксама да гэтага перыяду адносяцца рэйды паліцыі і ФБР летам і ўвосень 1919 г. па пошуку тэрарыстаў і іх пасобнікаў і высылцы падазроных асоб з Амерыкі ў Еўропу, у прыватнасці ў Савецкую Расію. Гэты ж год стаў годам расавых сутыкненняў і нападаў кансерватыўных белых амерыканцаў на чорных, удзельнікаў прафсаюзаў і сацыялістаў. Падчас Чырвонай пагрозы адбылася і буйная забастоўка паліцэйскіх Бостана.

Чырвоная пагроза скончылася ў 1920 годзе, калі прагнозы кіраўніцтва паліцыі і ФБР аб новых тэрактах і хваляваннях не спраўдзіліся і былі раскрытыкаваны ў прэсе.

Перадумовы Першай чырвонай пагрозы У канцы ХІХ — пачатку ХХ стст. анархісты ажыццявілі шэраг тэрактаў на тэрыторыі ЗША, сярод якіх найбольш рэзанансным стала забойства 25-га прэзідэнта Ўільяма Мак-Кінлі. Рэакцыяй дзяржавы стала вывучэнне праблемы анархізму і сродкаў барацьбы з ім. У 1917-18 гг. прыймаюцца новыя федэральныя законы аб іміграцыі, якія сярод іншага забараняюць уваход на тэрыторыю ЗША анархістаў і людзей з такімі поглядамі"якія падтрымліваюць ідэі гвалтоўнага змяшчэння ўрада Злучаных Штатаў ці знішчэння ўсіх законаў, альбо асобы, якія не падпарадкоўваюцца якому-небудзь арганізаванаму ўраду, альбо асобы, якія падтрымліваюць ідэю забойства дзяржаўных служачых ці падтрымліваюць або распаўсюджваюць ідэю знішчення маёмасці; людзі, якія з’яўляюцца членамі арганізацый ці нейкім чынам звязаныя з арганізацыямі, якія падтрымліваюць ці распаўсюджваюць ідэі непадпарадкавання ці супраціўлення ўраду, якія падтрымліваюць ці распаўсюджваюць ідэю магчымасці ці неабходнасці насілля супраць дзяржаўных служачых ці іх забойства, пры гэтым гаворка можа быць і пра пэўных дзяжслужачых і пра дзяржслужачых увогуле, як тых што служаць ураду Злучаных Штатаў, так і якога-небудзь іншага ўрада…".

У верасні 1918 года пачала працаваць спецыяльная камісія па расследаванні розных відаў антыамерыканскай дзейнасці, якая ўключала шпіянаж на карысць Германіі (вайна з апошняй цягнулася яшчэ да 11 лістапада 1918 г.), бальшавізм і анархізм. Камісіяй кіраваў сенатар Лі Аверман, таму яна ўвайшла ў гісторыю як «Камісія Авермана». Камісія Авермана скончыла сваю работу ў чэрвені 1919 г. Асноўнымі яе прапановамі барацьбы з антыамерыканскай дзейнасцю былі дэпартацыя радыкалаў-імігрантаў, кантроль за абаротам выбуховых рэчываў і выданнямі на замежных мовах у ЗША.

Хроніка асноўных падзей Першай чырвонай пагрозы

29 красавіка 1919 г. анархісты ЗША разаслалі поштай бомбы некалькім буйным чыноўнікам, кіраўнікам і супрацоўнікам праваахоўных органаў. 1 мая адбыліся дэманстрацыі рабочых у розных гарадах Амерыкі. У Нью-Ёрку, Бостане і Кліўлендзе адбыліся бойкі паміж рабочымі-сацыялістамі з аднаго боку і паліцыяй ці кансерватыўнымі амерыканцамі з арганізацыі «Амерыканскі легіён» з другога боку, у выніку чаго некалькі чалавек загінула. 2 чэрвеня анархісты разаслалі новую партыю бомб чыноўнікам і праваахоўцам. У адказ пракуратура, паліцыя і ФБР праводзяць масавыя арышты анархістаў і тых, каго падазравалі ў сімпатыях да сацыялістычных поглядаў. 1 верасня на Уол Стрыт адбываецца яшчэ адзін буйны тэракт, у якім абвінавачваюць анархістаў і камуністаўGage, Beverly. The Day Wall Street Exploded: A Story of America in its First Age of Terror. New York: Oxford University Press 2009. pp. 160—161. 9-12 верасня ў выніку забастоўкі паліцэйскіх Бостана, горад быў ахоплены хваляваннямі, якія атрымалася спыніць толькі сіламі Нацыянальнай гвардыі. Паліцэйскіх-забастоўшчыкаў абвінавачвалі ў сувязі з «чырвонымі». 21 снежня 1919 г. на карабле «Буфард» у Савецкую Расію былі дэпартаваны 249 анархістаў. 1 мая 1920 г. прагнозы кіраўніка ФБР Эдгара Гувера аб плануемых масавых хваляваннях «чырвоных» і спробах апошніх знішчыць урад ЗША не пацвярджаюцца. Гэты дзень лічыцца завяршэннем Першай чырвонай пагрозы.

У кантэксце хваляванняў эпохі Першай чырвонай пагрозы адбыліся расавыя сутыкненні 10 мая — 1 кастрычніка 1919 г. і забастоўкі рабочых, якія адбываліся на працягу ўсяго года з найвышэйшым пікам увосень, па прычыне распаўсюджання абвінавачванняў рабочых, асабліва ўдзельнікаў прафсаюзаў і чорных амерыканцаў ў сацыялістычных поглядах.

Цікавыя факты, звязаныя з Чырвонай пагрозай Высылка анархістаў у Савецкую Расію і распаюсюджанне карыкатур, якія звязвалі паміж сабой бальшавізм і забастоўшчыкаў сведчаць аб неразуменні тагачасных амерыканскіх чыноўнікаў і экспертаў (у тым ліку і з Камісіі Авермана) розніцы паміж анархістамі і бальшавікамі (якія варожа ставіліся адно да аднаго ў Савецкай Расіі) і радыкальнымі сацыялістамі з аднаго боку і рабочымі-забастоўшчыкамі ўвогуле з другога. Кампартыя ЗША была заснавана толькі 31 жніўня 1919 г., калі аб’ядналіся 2 групы камуністаў і масавай падтрымкі ў Злучаных Штатаў ці істотнага ўплыву на падзеі ў ЗША ніколі не мелаЧырвоная спякота // (Блог Андрэя Берастоўскага). Масавыя арышты анархістаў і іх прыхільнікаў прывялі да абвінавачванняў паліцыі, пракуратуры і ФБР у парушэнні правоў, гарантаваных Білем аб правах. У выніку, большую частку арыштаваных адпусцілі. Пасля дэпартацыі амерыканскіх анархістаў у Савецкую Расію, у Савецкай Расіі правялі шэраг аналагічных акцый па высылцы дзеячоў культуры, якія выступалі супраць савецкай улады. Гэта падзея увайшла ў гісторыю пад назвай «Філасофскі параход». Тэрмін «Чырвоная пагроза» стаў назвай распаўсюджанай камп’ютарнай гульні.

Гл. таксама Іміграцыйны акт 1917 года Акт супраць анархістаў 1918 г., ЗША Другая чырвоная пагроза Чырвоныя каналы Чорны спіс Галівуда Камісія па расследаванні антыамерыканскай дзейнасці

Спасылкі Андрэй Берастоўскі. Гісторыя ЗША ў апавяданнях і дакументах. Мінск: выдавец А. М. Вараксін, 2019. — 176 с. Act «To Exclude and Expel from the United States Aliens Who are Members of the Anarchistic and Similar Classes». Sixty-fifth Congress. Session II. Charpter 186, pp. 1012—1013 (Акт аб дэпартацыі анархістаў 1918 г. на англ. мове) Gage, Beverly. The Day Wall Street Exploded: A Story of America in its First Age of Terror. New York: Oxford University Press 2009. Levin, Murray B. Political Hysteria in America: The Democratic Capacity for Repression. Basic Books. 1971 Robert K. Murray. Red Scare a Study in National Hysteria, 1919—1920. New York: McGraw-Hill Education, 1964.

Катэгорыя:Гісторыя ЗША