Ана́нічы (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета. Месціцца за 24 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 44 км ад Мінска, на рацэ Свіслач.

Назва Назва ўтворана ад асабістага імя Ананій С. 14.

Гісторыя

Ранняя гісторыя У XVIII стагоддзі вёска ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе ўласнасць Б. Голуба. Пасля 1861 года ў Кліноцкай воласці Ігуменскага павета. Упамінаецца ў 1879 годзе пры пераліку населеных пунктаў Турынскага праваслаўнага прыходу.

Найноўшы час З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Вызваленне», была кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 2 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі, вызвалена войскамі 1-га Беларускага фронту з удзелам 1-й Мінскай партызанскай брыгады.

З 16 ліпеня 1954 года па 30 лістапада 1973 года цэнтр Ананіцкага сельсавета, пазней цэнтр перанесены ў вёску Сітнікі. З 1 ліпеня 2013 года ў Турынскім сельсавеце«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Насельніцтва 1800 год — 15 жыхароў 1897 год — 66 двароў, 472 жыхары 1908 год — 68 двароў, 460 жыхароў 1917 год — 78 двароў, 446 жыхароў 1960 год — вёска, 454 жыхары; пасёлак, 12 жыхароў 2002 год — 58 двароў, 115 жыхароў 2009 год — 77 жыхароў 2019 год — 56 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Турынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна