Матаро́ўшчына (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавета. Месціцца за 38 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 23 км ад Мінска, каля ракі Слоўст.

Назва Назва ўтворана ад суседняй вёскі Матарова. Назва Матарова, верагодна, паходзіць ад прозвішча Матора, Матор, якое можа мець шмат значэнняў.

Гісторыя Пасёлак заснаваны ў 1920-я гады ў Беларускай ССР, каля засценка Княстарава (Князь Возера) і фальварка Хвашчэўніца (абодва цяпер не існуюць).

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

У 1960 годзе мела статус вёскі.

Насельніцтва 1926 год — 14 двароў, 63 жыхары 1960 год — 78 жыхароў 2002 год — 9 двароў, 14 жыхароў 2010 год — 11 гаспадарак, 17 жыхароў 2012 год — 10 гаспадарак, 17 жыхароў 2019 год — 31 жыхар

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Голацкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна