Падду́б’е (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавета. Месціцца за 10 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 17 км ад Мінска.
Гісторыя Населены пункт заснаваны ў 1920-я гады ў Беларускай ССР. Паводле перапісу 1926 года хутар.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Дрычынскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
Насельніцтва 1926 год — 3 гаспадаркі, 22 жыхары 1960 год — 108 жыхароў 2002 год — 17 двароў, 25 жыхароў 2009 год — 14 жыхароў 2019 год — 11 жыхароў
Славутасці Гарадзішча (V стагоддзе да н.э. — V стагоддзе н.э.). Месціцца за 2,9 км на поўнач ад вёскі, у полі, мясцовая назва — Гарадок.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Дукорскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна