Вяле́нь (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавета. Месціцца за 13 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, 68 км ад Мінска.
Гісторыя
Найноўшы час У XVIII стагоддзі ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. Нейкі час уласнасць Барэцкай, у складзе маёнтка Навасёлкі. У канцы XVIII стагоддзя вёска ў Слуцкім павеце Мінскай губерні, былі карчма і млын, уласнасць генерал-маёра Грабе-Завішы. У 1800 годзе ўласнасць Ратынскага. Паводле перапісу 1858 года ў Ігуменскім павеце. Пасля 1861 года ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета.
У 1861 годзе Вялень разам з маёнткам Навасёлкі ў Ратынскага купіў Баніфацый Крупскі. Маёнтак у Крупскага быў адабраны за ўдзел у паўстанні 1863 года. У 1870 годзе Вялень з іншай маёмасцю Крупскага была перададзена расійскаму чыноўніку Льву Макаву, 200 валок зямлі атрымаў Іван Ягоравіч Шэвіч. У 1876 годзе ўласнасць Івана Ягоравіча Шэвіча, было 4086 дзесяцін, гаспадарку вёў арандатар. У 1888 годзе ўласнасць Івана і , было 1020 дзесяцін. Фальварак месціўся там, дзе цяпер вёска Новы Уборак.
У 1914 годзе ўласнасць Лідзіі Іванаўны Мірковіч, народжанай Шэвіч, было 4379 дзесяцін.
Найноўшы час З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1920-х гадоў працавала школа 1-й ступені. У пачатку 1930-х праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Іскра», працавала кузня.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічалі савецкія партызанскія брыгады «Беларусь» і «Буравеснік». У перыяд вайны ў вёсцы былі тройчы праведзены карныя аперацыі, вёска спалена.
Пасля вайны вёска адноўлена.
Насельніцтва 1800 год — 17 двароў, 95 жыхароў 1816 год — 27 двароў, каля 130 жыхароў 1858 год — 127 жыхароў 1897 год — 44 двары, 255 жыхароў 1908 год — 49 двароў, 283 жыхары 1917 год — 59 двароў, 313 жыхароў 1960 год — 292 жыхары 2002 год — 22 двары, 46 жыхароў 2010 год — 20 гаспадарак, 31 жыхар 2012 год — 14 гаспадарак, 19 жыхароў 2019 год — 29 жыхароў
Вядомыя асобы Янка Ролсан (1912—1994) — беларускі эмігранцкі дзеяч, паэт.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Дубраўскі сельсавет (Пухавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Ратынскія
Катэгорыя:Крупскія герба «Корчак» Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі